25 красавiка 2024, Чацвер, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Асіст Шаранговіча дапамог «Нью-Джэрсі» падолець «Караліну»

Асіст Шаранговіча дапамог «Нью-Джэрсі» падолець «Караліну»

Беларускі форвард зноў вызначыўся ў матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

23 студзеня ў рамках рэгулярнага чэмпіянату НХЛ «Нью-Джэрсі» падолеў «Караліну» - 7:4, паведамляе «Трибуна».

У складзе «Дэвілз» асістам пры пятым узяцці брамы вызначыўся беларускі форвард Ягор Шаранговіч. Усяго беларус правёў на лёдзе 14 хвілін 41 секунду, нанёс 3 кідкі па браме спаборніка, дапусціў 1 страту і зарабіў паказчык карыснасці «-1».

У гэтым сезоне Шаранговіч правёў ужо 33 матчы, у якіх мае статыстыку 8+8 па «гол+пас».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках