16 красавiка 2024, aўторак, 11:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША знайшлі альтэрнатыву расейскаму газу для Еўропы

7
ЗША знайшлі альтэрнатыву расейскаму газу для Еўропы

Выбраная прыярытэтная краіна для экспарту.

Злучаныя Штаты вядуць перамовы з Катарам аб пастаўках газу ў Еўрапейскі Звяз у выпадку канфлікту ўварвання Расеі ва Украіну, паведамляе газета Financial Times.

«Мы спрабуем зразумець, што можна зрабіць, каб падрыхтавацца да такога развіцця падзей, асабліва з улікам халоднай пары года і вельмі нізкіх запасаў», – заявіла крыніца ў адміністрацыі Джо Байдэна.

Акрамя Катару, большая частка экспарту газу якога ідзе ў Японію, у Белым доме таксама плануюць правесці перамовы з іншымі краінамі, у якіх здабываецца прыродны газ.

«Чароўнай палачкі няма. Усё гэта вельмі складана і заблытана. Мы займаемся арганізацыяй з улікам таго, як працуе рынак, як працуюць камерцыйныя ўмовы паставак і сфера грузаперавозак», - заявілі ў Белым доме.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках