19 красавiка 2024, Пятніца, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выйшаў на волю абаронца дубоў у Ахове Пінскага раёна

4
Выйшаў на волю абаронца дубоў у Ахове Пінскага раёна
ФОТА: PINSKNEWS.BY

Дырэктар дома культуры дапамагаў вяскоўцам абараніць векавыя дрэвы.

Былы загадчык дома культуры вёскі Аховы Аляксандр Дзямчук выйшаў на волю пасля 30 дзён адміністрацыйнага арышту, паведамляе «Радыё рацыя».

Раней Дземчука двойчы арыштавалі на 15 дзён паводле артыкула аб непадпарадкаванні службовай асобе (артыкул 24.3 КоАП). Яго звольнілі з дому культуры, пакуль ён адбываў пакаранне.

22 снежня супрацоўнікі камунальных службаў прыехалі да сельскіх могілак у аграгарадку Ахова Пінскага раёна Берасцейскай вобласці, каб ссекчы векавыя дубы. Абараніць дрэвы спрабавалі мясцовыя пенсіянеркі — яны сустрэлі працоўных ля могілак, а пазней засталіся стаяць побач з дубамі ў знак пратэсту.

Неўзабаве да могілак прыбылі супрацоўнікі АМАП, а дырэктар сельскага клуба, «у роспачы ад немагчымасці выратаваць векавыя дрэвы шляхам звароту ў органы ўлады і навуковыя ўстановы», узлез на адно з іх. Пасля гэтага Дземчука затрымалі, ноч ён правёў у Пінскім РАУСе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках