29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сайты знаёмстваў дапамаглі лепш разабрацца ў псіхалогіі мужчын

7
Сайты знаёмстваў дапамаглі лепш разабрацца ў псіхалогіі мужчын

Ці можна вызначыць праз фатаграфію, ці настроены чалавек на сур'ёзнае партнёрства або не?

Спецыялісты з Універсітэта Святой Марыі ў Канадзе правялі даследаванне, падчас якога яны вывучылі больш за 500 анкет на сайце знаёмстваў. Іх цікавіла, ці можна вызначыць праз фатаграфію, ці настроены чалавек на сур'ёзнае партнёрства або не, піша «Вокруг света».

Як высветлілася, мужчыны, накіраваныя на працяглыя стасункі, не баяцца заяўляць у сваіх анкетах, што выхоўваюць дзяцей або маюць хатніх гадаванцаў, і часта публікуюць іхнія фатаграфіі.

Мабыць, яны тым самым паказваюць, няхай і несвядома, што здольныя клапаціцца і пра будучую партнёрку. Акрамя таго, дзеці ды сабакі патрабуюць вялікіх фінансавых укладанняў, таму фоты з імі сігналізуюць аб матэрыяльным статусе мужчыны.

Цікава, што жанчыны паводзяць сябе інакш. Зазвычай яны не гавораць у сваіх анкетах аб наяўнасці дзяцей. Аўтары праведзенага даследавання адзначаюць, што высновы былі зробленыя на падставе інфармацыі, выкладзенай самімі карыстальнікамі, і невядома, наколькі яны былі сумленныя. Акрамя таго, у даследаванні разглядаліся збольшага маладыя людзі.

Паводзіны прадстаўнікоў іншых векавых катэгорый могуць быць іншым, адзначаюць псіхолагі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках