29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна правяла антытэрарыстычныя вучэнні ля мяжы з Беларуссю

Украіна правяла антытэрарыстычныя вучэнні ля мяжы з Беларуссю

Трэнінг праводзіўся ў варунках, максімальна набліжаных да рэальных.

Каардынацыйная група Антытэрарыстычнага цэнтра пры Управе СБУ правяла вучэнне для нейтралізацыі варожай дыверсійнай групы ў Чарнігаўскай вобласці ля ўкраінска-беларускай мяжы. Паводле інфармацыі Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, трэнінг праводзіўся ў варунках, максімальна набліжаных да рэальных.

Паводле легенды трэнінгаў, на тэрыторыю кантраляванага памежнага раёна Чарнігаўскай вобласці пранікла дыверсійна-выведная група. Умоўныя дыверсанты планавалі прычыніць дзяржаве значную эканамічную шкоду і дэстабілізаваць грамадска-палітычную сітуацыю ў прымежных раёнах Украіны.

Для выкрыцця і абясшкоджвання ўмоўнай дыверсійна-выведнай групы ўдзельнікі вучэнняў правялі комплекс аперацыйна-вышуковых, контрвыведных і фільтрацыйных акцый.

У заключнай фазе трэнінгаў вайскоўцы правялі паспяховую аперацыю для нейтралізацыі "дыверсантаў" у раёне памежнага кантрольнага пункта.

Акрамя памежнікаў Чарнігаўскага аддзела, у акцыях бралі ўдзел падраздзяленні СБУ, УСУ, Нацыянальнай гвардыі, Нацыянальнай паліцыі, Дзяржаўнай службы спецыяльнай сувязі ды абароны інфармацыі, а таксама прадстаўнікі органаў выканаўчай улады і органаў мясцовага самакіравання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках