29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінальны трыгер

8
Фінальны трыгер

Устойлівасць сістэмы дасягнула найніжэйшага пункту.

Некалькі фактаў з беларускай рэчаіснасці, якія важна ўсвядоміць:

1. Беларусь ужо акупаваная. Прысутнасць замежнага вайсковага кантынгенту ў такой колькасці на сваёй тэрыторыі без якіх-небудзь прычын - гэта і ёсць акупацыя.

2. Раз краіна акупаваная, ніхто цяпер не здатны прымаць суверэнныя пастановы. Нават Лукашэнка. Беларусь страціла суб'ектнасць у міжнародным полі цалкам, бо ўжо не здатная кантраляваць сваю тэрыторыю.

3. Віна за страту суверэнітэту ляжыць цалкам асабіста на Лукашэнку і міністру замежных спраў Макею. Адзін з нястрымнай прагі ўлады, другі з недасканалай баязлівасці пайшлі ўпоперак волі народа і здалі незалежнасць краіны, здабытую крывёю папярэдніх пакаленняў, дзеля сваіх калгасна-мяшчанскіх інтарэсаў. Гэта іхняя персанальная адказнасць і ганьба, упісаная ў гісторыю.

4. У выпадку ўзброенай правакацыі, ажыццёўленай з тэрыторыі Беларусі, Беларусь будзе прызнаная краінай-агрэсарам. У гэтым выпадку другая старана канфлікту будзе мець поўнае права весці баявыя аперацыі на тэрыторыі Беларусі.

5. У той жа час гарачы ўзброены канфлікт (які, праўда, малаімаверны) можа выклікаць магутную турбулентнасць, якая адчыніць акно магчымасцяў для пераломных змен у Беларусі. Дзясяткі тысяч беларусаў змогуць вярнуцца назад у краіну. Не выключана, што нехта нават на танку.

6. Беларускае дэмакратычнае поле цалкам нівеляванае. Суб'ектных структур, здольных ладзіць сур'ёзны ўплыў на палітычныя працэсы, пад студзень 2022 года не засталося. І гэта нармальна і натуральна, бо змяніліся сацыяльныя запыты. Дэмакратычны парадак дня збольшага трымаецца на шэрагу грамадзянскіх ініцыятыў і медый.

7. Устойлівасць сістэмы таксама дасягнула найніжэйшага пункту. Таму ўсякі трыгер можа стаць фінальным.

8. Нягледзячы на бачнае зацішша, у бок Беларусі ляціць чарада чорных лебедзяў. Усім трэба быць у рэжыме максімальнай гатовасці.

Аляксандр Апейкін, Telegram

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках