29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Буркіна-Фасо вайскоўцы пачалі бунт

1
У Буркіна-Фасо вайскоўцы пачалі бунт

З’явілася інфармацыя аб арышце прэзідэнта, але ўлады яе адмаўляюць.

Улады Буркіна-Фасо паведамілі аб бунце вайскоўцаў, якія запатрабавалі ад палітыкаў падтрымаць іх у барацьбе з радыкальнымі ісламістамі ды адправіць у адстаўку кіраўнікоў войска ды выведкі, паведамляе "Радыё Свабода". Заходнеафрыканская дзяржава падпадае пад рэгулярныя напады джыхадыстаў, звязаных з тэрарыстычнымі групоўкамі "Ісламская дзяржава" ды "Аль-Кайда".

Зранку ў нядзелі ў краіне блакаваўся доступ да інтэрнэту, паведамляе сэрвіс маніторынгу блакавання NetBlocks. Паведамлялася, што прэзідэнт арыштаваны, а ўрад страціў кантроль над сітуацыяй, улады гэтую інфармацыю адмаўляюць.

Хваляванні ў заходнеафрыканскай рэспубліцы адбываюцца на фоне рэгулярных няўдач улад у барацьбе з узброенымі джыхадыстамі. У краіне рэгулярна ўчыняюцца масавыя забойствы. За апошнія шэсць гадоў у выніку нападаў ісламістаў загінулі тысячы жыхароў краіны, не менш чым мільёну давялося пакінуць свае дамы. Праваабарончыя групы паведамляюць аб масавым гвалце і з боку вайскоўцаў.

Гэта суправаджаецца ростам у рэгіёне антыфранцузскіх настрояў і заявамі аб неэфектыўнасці размешчаных у краіне французскіх вайскоўцаў, інфармуе французскі часопіс Le Point.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках