20 красавiка 2024, Субота, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская біятланістка стала другой у мас-старце на этапе Кубка свету

3
Беларуская біятланістка стала другой у мас-старце на этапе Кубка свету

Пераможцы яна саступіла толькі некалькі секунд.

У італьянскім Антхольцы адбыўся заключны перад Алімпіядай этап Кубка свету. Найлепшым вынікам у беларусаў стала выступленне Дзінары Алімбекавай у мас-старце — другое месца, піша «Трыбуна».

Ад Беларусі ў гонцы выступалі дзве біятланісткі: Алімбекава і Ганна Сола. Пасля беспамылковай лежні Сола была першай, а Алімбекава - пятай. На другім агнявым рубяжы Дзінара зноў была дакладная, а Ганна пакінула незачыненымі дзве мішэні.

На першай стойцы Алімбекава спудлавала ўпершыню ў гонцы і сыходзіла са стрэльбішча сёмай за 22 секунды ад лідара. Сола ж зноў не закрыла дзве мішэні.

Але вызначальны стрэл Дзінара правяла без памылак. Выбегла на трасу трэцяй і фінішавала другой. Гэта ейны найлепшы вынік у асабістых гонках у гэтым сезоне, прычым італійцы Даратэі Вірэр беларуска саступі ўсяго 3,7 секунды. Трэцяй была францужанка Анаіс Шэвалье-Бушэ. Сола - 26-я (0+2+2+3).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках