28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі навучанне сусветнай гісторыі ў школах больш не будзе еўрацэнтрычным

36
У Расеі навучанне сусветнай гісторыі ў школах больш не будзе еўрацэнтрычным
ФОТА: ЯЎГЕН ЁПАНЧЫНЦАЎ/РІА «НОВОСТИ»

Акцэнт прапануюць зрабіць на Азіі, Афрыцы і Лацінскай Амерыцы.

У Расеі ў новай канцэпцыі выкладання школьнага курса ўсеагульнай гісторыі вызначылі не рабіць акцэнт на гісторыі Еўропы, каб школьнікі вывучалі мінулае і іншых частак свету. Пра гэта пішуць «Ведомости» са спасылкай на акадэміка, навуковага кіраўніка Інстытута ўсеагульнай гісторыі РАН, сустаршыню Расейскага гістарычнага таварыства (РІА) Аляксандра Чубар'яна. Як зазначае выданне, распрацоўка новай канцэпцыі практычна скончаная.

«Канцэпцыя вызначае галоўныя падыходы да выкладання прадмета і змяшчае гісторыка-культурны стандарт з пералікам асноўных падзей, дат і персаналій з курсу гісторыі свету ад першабытнага грамадства да нашых дзён, якія павінны ведаць школьнікі», - піша выданне.

Чубар'ян тлумачыць, што аўтары канцэпцыі адыдуць ад «еўрацэнтрызму» — светапогляднай устаноўкі, паводле якой Еўропа з'яўляецца цэнтрам сусветнай культуры і цывілізацыі.

Цяпер на ўроках усеагульнай гісторыі, як пішуць «Ведомости», упор часта робіцца на падзеях у межах Еўропы, а ў новай канцэпцыі значнае месца адводзіцца Азіі, Афрыцы і Лацінскай Амерыцы.

Пасля зацвярджэння канцэпцыі Мінасветы школьным настаўнікам давядзецца самастойна распрацоўваць рабочую праграму, бо стандарт дае толькі мінімальны пералік падзей, абапіраючыся на які педагогі павінны складаць курс навучання.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках