28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

10 зімовых фільмаў, якія варта паглядзець

5
10 зімовых фільмаў, якія варта паглядзець

Адзін з іх - «Дзень сурка».

Падборка intex-press.by з дзясятка фільмаў, якія дапамогуць вам атрымаць асалоду ад зімовай атмасферы, не выходзячы з дому.

«Вечнае ззянне чыстага розуму»

Рэжысёр: Мішэль Гондры

Жанр: меладрама, фантастыка, драма

IMDb: 8.3

Сарамлівы і меланхалічны Джоэл жыве нічым не характэрным шэрым і маркотным жыццём. Але аднойчы замест звыклага працоўнага маршруту маладзён раптам садзіцца на электрычку ў іншым кірунку і накіроўваецца да мора. На пясчаным беразе Джоэл заўважае дзяўчыну з ярка-сінімі валасамі. На зваротным шляху яны знаёмяцца ў вагоне электрычкі і хлопец разумее, што ў іх з Клеменцінай вельмі шмат агульнага, як быццам ён ужо ведае гэтую дзяўчыну. Зусім хутка Джоэл зразумее, што сапраўды быў знаёмы з ёй, больш за тое - яны былі парай.

«Хронікі Нарніі: Леў, вядзьмарка і чароўная шафа»

Рэжысёр: Эндру Адамсан

Жанр: фэнтэзі, прыгоды, сямейны

IMDb: 6.9

Чацвярых дзяцей бацькі адпраўляюць з Лондана ў вёску, да старога прафесара - сябра сям'і. У яго доме дзеці выяўляюць таямнічую адзежную шафу, з дапамогай якой яны трапляюць у казачную краіну Нарнію, якую насяляюць фантастычныя людзі, жывёлы і істоты.

Выяўляецца, што гэтая мірная краіна знаходзіцца пад уладай злой Вядзьмаркі, праз якую там вечная зіма. Дзеці павінны дапамагчы цару Аслану (Вялікаму Льву, які шмат стагоддзяў таму заснаваў Нарнію) перамагчы Вядзьмарку, разбурыць змовы і вызваліць жыхароў Нарніі…

«Форс мажор»

Рэжысёр: Рубэн Эстлунд

Жанр: драма, камедыя

IMDb: 7.3

Падчас адпачынку ў Альпах за абедам маладая сям'я з дзецьмі ўбачыла, як проста на іх сыходзіць лавіна. Гэтая падзея пацягне моцныя змены ў іх жыцці, але не таму што турысты пацярпелі ад лавіны, а праз тое, што бацька сямейства ў гэты напружаны момант проста збег.

«Зігзаг поспеху»

Рэжысёр: Эльдар Разанаў

Жанр: камедыя

IMDb: 7.3

Малады фатограф Валодзя Арэшнікаў выйграе 10000 рублёў. Таварышы па працы, не доўга думаючы, арганізоўваюць грамадскі суд. Справа ў тым, што 20 рублёў на куплю аблігацыі Арэшнікаў употай узяў з касы ўзаемадапамогі, старшынём якой ён быў.

«Ззянне»

Рэжысёр: Стэнлі Кубрык

Жанр: трылер, драма, жахі, дэтэктыў

IMDb: 8.4

Джэк Торэнс з жонкай і сынам прыязджае ў элегантны аддалены гатэль, каб працаваць наглядчыкам падчас мёртвага сезона. Торэнс тут раней ніколі не бываў. Ці гэта не зусім так? Адказ ляжыць у цемры, вытканай са злачыннага кашмару.

«Кэрал»

Рэжысёр: Тод Хэйнс

Жанр: драма, меладрама

IMDb: 7.3

У непаўторнай атмасферы вытанчанага Нью-Ёрка 50-х гадоў юная Тэрэз сустракае Кэрал, асляпляльную спелую жанчыну, якая стамляецца ў шлюбе без кахання. Мімалётны пробліск цягі перарастае ва ўсёпаглынальнае пачуццё, якое назаўжды зменіць іх жыцці. Але як даверыцца каханню, калі твой лёс залежыць ад забабонаў бязлітаснага часу?

«Дзень Сурка»

Рэжысёр: Харальд Рэміс

Жанр: фэнтэзі, меладрама, камедыя

IMDb: 8.0

Тэлевізійны каментатар Філ Конарс кожны год прыязджае ў маленькае мястэчка ў штаце Пенсільванія на святкаванне Дня сурка. Але на гэты раз весялосць рызыкуе зайсці занадта далёка. Час згуляў з ім злы жарт: ён узяў ды і спыніўся.

Цяпер на календары Філа чарнее адна і тая ж дата - 2 лютага, з якой ён ніяк не можа выбрацца. Бесклапотны вядоўца спрабуе атрымаць выгаду са свайго камічнага становішча: наперадзе ў яго безліч часу і ціхая прадказальная будучыня.

З гэтага часу з ім не здарыцца нічога дрэннага…і нічога добрага. У Філа засталася адна запаветная мара, простая і немудрагелістая - 3 лютага…

«Узыходжанне»

Рэжысёр: Ларыса Шапіцька

Жанр: драма, ваенны

IMDb: 8.3

Акупаваная Беларусь, зіма 1942 года. Партызаны - жаўнер Рыбак і афіцэр Сотнікаў адпраўляюцца на пошукі харчавання для партызанскага атрада. Пасля сутычкі з паліцаямі яны хаваюцца ў вёсцы, але праз некаторы час іх наганяюць карнікі. Допыты, катаванні, страх… Пошукі выхаду, кампрамісу, угоды з сумленнем прыводзяць аднаго з герояў фільма да здрады.

«Выжыць»

Рэжысёр: Фрэнк Маршал

Жанр: трылер, драма, прыгоды, гісторыя

IMDb: 7.1

Увосень 1972 года ў пятніцу трынаццатага кастрычніка над Андамі патрапіў у катастрофу авіялайнер, на борце якога знаходзілася школьная нацыянальная каманда ў рэгбі з Уругвая. Самалёт упаў на высакагорнае плато, якое было цалкам адрэзанае ад вонкавага свету.

Тут, сярод дзікай сцюжы і трупаў, жменька пакінутых у жывых школьнікаў павінна была вытрымаць жорсткі, нечалавечы тэст на выжыванне. Семдзесят два бясконцыя, пакутлівыя дні маладзёны змагаліся за сваё жыццё.

Сховішчам ім служылі абломкі самалёта, ежай - целы загінулых таварышаў. Часам даводзіцца ператварыцца ў звера, каб застацца чалавекам…

«Фарго»

Рэжысёр: Джоэл Коэн, Ітан Коэн

Жанр: трылер, драма, камедыя, крымінал

IMDb: 8.1

Для нясмелага мэнэджара ў продажах, які працуе ва ўласнага цесця, выкраданне ўласнай жонкі – выдатная ідэя. Ён наймае двух злачынцаў, каб пасля падзяліць з імі буйны выкуп за заложніцу. Але справа адразу ідзе не так, як намячалася, праліваецца кроў… Выклік злачынцам кідае адважная жанчына-паліцыянтка…

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках