25 красавiка 2024, Чацвер, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У рэгіёнах вакантныя сотні месцаў у сферы культуры

3
У рэгіёнах вакантныя сотні месцаў у сферы культуры

Хваля масавых звальненняў ахапіла ўсе сферы.

Хваля масавых звальненняў ахапіла практычна ўсе сферы: медыцыну, адукацыю, прамысловасць, культуру. З лістапада мінулага года звольненыя сотні людзей з музеяў, тэатраў, дамоў культуры. Асабліва востра гэта адчуваецца ў раёнах, паведамляе «Белсат».

Днямі міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч заявіў, што як мінімум 300 працаўнікоў культуры ў краіне звольнілі праз «дэструктыўную пазіцыю». Артыкул з гучнымі прызнаннямі хутка выдалілі, але інтэрнэт усё памятае. Агучаная колькасць мінімум 300 чалавек - так хутчэй пазначаная ніжняя планка звальненняў. Ідзем на сайт дзяржаўнай службы занятасці і глядзім лічбы ў рэгіёнах. Так, напрыклад, з леташняга лістапада з'явілася 197 вакансій «культарганізатар» у раённых Дамах культуры. Больш за ўсё вакансій з'явілася за студзень, які яшчэ не скончыўся, - 142.

Акампаніятараў трэба яшчэ больш - журналісты знайшлі 222 вакансіі, якія масава пачалі публікаваць са снежня. За няпоўны студзень - 155 вакансій.

За апошнія два месяцы звольненыя 35 загадчыкаў раённых клубаў, большасць - 26 вакансій - з'явілася таксама ў студзені. Такія суадносіны - на ўсіх пазіцыях у сферы культуры. І гэта мы глядзім толькі на раёны.

У табліцы - канкрэтныя прыклады ў раёнах, дзе ў мясцовыя раённыя дамы культуры патрабуюцца ад 10 і больш спецыялістаў. Вакансіі розныя: культарганізатары, метадысты, харэографы, акампаніятары, загадчыкі клубаў, мастацкія кіраўнікі і іншыя. Часта прапануюць вакансіі на 0,5 стаўкі з заробкамі 119-250 рублёў. Больш за ўсё грошай абяцаюць загадчыкам дамоў культуры - да 700 рублёў.

У буйнейшых гарадах і абласных цэнтрах сітуацыя не лепшая. Звольнілі некалькі супрацоўнікаў Навагрудскага музея, музея Адама Міцкевіча - ён практычна абезгалоўлены. У Ваўкавыскім музеі пасля гучнай смерці дырэктара Канстанціна Шышмакова, які адмовіўся падпісваць выніковы пратакол на выбарах праз відавочныя фальсіфікацыі, дагэтуль няма новага дырэктара.

У Гарадзенскім абласным лялечным тэатры акторам Анастасіі Суханосік, Івану Дабруку і Аляксандру Анджэеўскаму прапанавалі напісаць заявы аб звальненні на пагадненне бакоў.

Пасля выбараў і пратэстаў 2020 года з тэатра лялек сышоў актор, звольнены Віталь Лявонаў, Васіль Прабадзяк і ягоная жонка, Ларыса Мікіна-Прабадзяк, якая доўгі час была галоўнай мастачкай тэатра. Увосень 2020 года больш за 10 актораў звольніліся ці былі звольненыя з Гарадзенскага абласнога драматычнага тэатра.

Сярод іх – два рэжысёры-пастаноўшчыкі. Звальненні прадоўжыліся і ў 2021 годзе: у сакавіку драмтэатр не прадоўжыў кантракт з актрысай Аксанай Плікус, у лістападзе з драмтэатра звольніўся харэограф і балетмайстар Аляксандр Цебянькоў, у снежні – фатограф Руслан Хілімончык.

Якой культурнай катастрофай гэта абярнулася - можна меркаваць, гледзячы на існыя афішы гарадзенскага драмтэатра.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках