28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якое надвор'е чакае беларусаў на тыдні?

Якое надвор'е чакае беларусаў на тыдні?
Фота: Charter97.org

Прагноз на 25-27 студзеня.

25 студзеня надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з тэрыторыі Польшчы, толькі ўначы на паўднёвым усходзе адчуецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, сфармаванай у халоднай паветранай масе, піша pogoda.by.

Чакаецца воблачнае надвор'е, уначы на паўднёвым усходзе з прасвятленнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны ападкі (снег, мокры снег, на захадзе з дажджом). Месцамі туман і галалёд. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, заходні сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -9..-14°С, на паўднёвым усходзе пры прасвятленнях.

-15..-20°С, у заходняй палове -3..-8°С; максімальная ўдзень -2..+3°С, на ўсходзе -3..-8°С. Атмасферны ціск будзе інтэнсіўна падаць.

26 студзеня ўначы адаб'ецца ўплыў атмасферных франтоў, якія сыходзяць на Украіну, удзень надвор'е ў асноўным будзе фармаваць вобласць падвышанага атмасфернага ціску, толькі ў паўднёва-заходніх раёнах краіны адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу. Воблачна з прасвятленнямі. Уначы і раніцай на большай частцы, удзень месцамі на паўднёвым захадзе краіны кароткачасовы снег. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер заходняй чвэрці сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -2..-9°С, пры прасвятленнях -10..-13°С, максімальная ўдзень 0..-6°С.

27 студзеня рэспубліка апынецца пад уплывам атмасфернага фронту, які перамяшчаецца з тэрыторыі Польшчы. Чакаецца перавага воблачнага надвор'я. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі снег, мокры снег, удзень на паўднёвым захадзе магчымы дождж. У асобных раёнах слабы туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні сярэдні, удзень парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -5..-12°С, на ўсходзе пры прасвятленнях -13..-15°С, на паўднёвым захадзе -1..-4°С; максімальная ўдзень -4..+2°С, на ўсходзе да -6°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках