28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Буркіна-Фасо вайскоўцы затрымалі прэзідэнта

5
У Буркіна-Фасо вайскоўцы затрымалі прэзідэнта
РОК МАРК ХРЫСЦІЯН КАБАРЭ
ФОТА: MICHEL EULER/AP

У найбліжэйшы час яны выступяць са зваротам па ТБ.

У Буркіна-Фасо вайскоўцы ўзялі пад варту прэзідэнта Рока Марка Хрысціяна Кабарэ, паведамляе Reuters са спасылкай на чатыры крыніцы ў службах бяспекі і заходнеафрыканскага дыпламата. Яго затрымалі ўвечары 23 студзеня пасля перастрэлкі вакол ягонай рэзідэнцыі ў сталіцы краіны Уагадугу. Паводле звестак агенцтва, Кабарэ даставілі на адну з вайсковых баз, адзначае РБК.

Кіраўнік бюро Reuters у Заходняй і Цэнтральнай Афрыцы Фелікс Бейт размясціў у Twitter фатаграфію прэзідэнцкага аўтамабіля са слядамі ад куль. З ягоных слоў, аўто знаходзіцца каля прэзідэнцкай рэзідэнцыі.

Аб затрыманні Кабарэ са спасылкай на карэспандэнта паведамляе Radio France Internationale (RFI). Паводле інфармацыі радыёстанцыі, вайскоўцы патрабуюць, каб Кабарэ сышоў у адстаўку, і просяць урад выдзеліць дадатковыя сродкі для барацьбы з тэрарызмам. Паводле звестак RFI, яны неўзабаве выступяць з афіцыйнай заявай па ТБ.

Узброеныя людзі занялі пазіцыі перад рэзідэнцыяй прэм'ер-міністра і будынкам нацыянальнай тэлевізіі RTB, паведамляе партал Burkina 24. Паводле звестак Reuters, у штаб-кватэры дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі стаяць тры бронемашыны і дзяжураць жаўнеры ў балаклавах. Агенцтву не ўдалося звязацца з прадстаўнікамі ўрада.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках