28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрадэпутаты і кангрэсмэны ЗША: Перакідванне расейскіх войскаў у Беларусь можа скончыцца акупацыяй

19
Еўрадэпутаты і кангрэсмэны ЗША: Перакідванне расейскіх войскаў у Беларусь можа скончыцца акупацыяй

На гэты факт трэба зразумела ўказаць Крамлю.

Дэпутаты парламентаў Украіны, Бельгіі, Эстоніі, Нямеччыны, Ірландыі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Гішпаніі, Еўрапарламента і кангрэсмэны ЗША ў супольнай заяве заявілі, што ўвядзенне войскаў РФ у Беларусі ставяць пад пагрозу бяспеку Украіны, Польшчы і Літвы, а таксама можа быць планам будучай акупацыі Беларусі. Пра гэта ў Twitter заявіла еўрадэпутатка, экс-кіраўніца МЗС Польшчы Ганна Фатыга.

Публікуем тэкст заявы цалкам:

- Увод расейскіх войскаў у Беларусь уяўляе пагрозу для Украіны, Польшчы і Літвы. Гэта таксама можа быць часткай канчатковага плана акупацыі Беларусі. Далейшую прысутнасць расейскіх узброеных сілаў на просьбу нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі трэба разглядаць як акупацыю Беларусі. На гэты факт павінна быць цалкам зразумела ўказана падчас дыялогу паміж ЗША і ЕЗ з Расеяй. Усякая дыпламатычная пастанова аб стрымліванні магчымай расейскай агрэсіі супраць Украіны не павінна прымацца на шкоду незалежнай і дэмакратычнай будучыні Беларусі.

Самуэль Кагалаці

Дэпутат Палаты Прадстаўнікоў, Бельгія

Жыгімантас Павільёніс

Дэпутат Сейма, Літва

Міхаіл Лотман

Дэпутат Рыйгікогу, Эстонія

Роберт Тышкевіч

Дэпутат Сейма, Польшча

Ганна Фатыга

Чалец Еўрапейскага парламента, Польшча

Альберта Касера Авіла

Чалец Генеральных Картэсаў, Гішпанія

Д-р Норберт Алоіс Рэтген, дэпутат нямецкага Бундэстага

Аляксей Ганчарэнка

Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны

Чарльз Фланаган

Чалец Ніжняй Палаты Парламента Ірландыі

Марыё Дыяс-Баларт, кангрэсмен Палаты прадстаўнікоў ЗША

Інэса Войка

дэпутатка Сейма, Латвія

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках