25 красавiка 2024, Чацвер, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міндоўг: што вядома пра заснавальніка Вялікага княства Літоўскага?

Міндоўг: што вядома пра заснавальніка Вялікага княства Літоўскага?

Каранацыя Міндоўга прайшла ў Наваградку ў 1 253 годзе.

6 ліпеня 1253 года ў Навагрудку каранаваўся вялікі князь ВКЛ Міндоўг. З дакладных крыніц паходжанне Міндоўга невядомае. Лівонская рыфмаваная хроніка паказвае толькі, што бацька Міндоўга быў магутным каралём, піша planetabelarus.by.

Упершыню Міндоўг згаданы сярод літоўскіх князёў у Літоўска-Валынскай дамове 1219 года: «Божиимъ повелениемъ прислаша князи Литовьскии к великои княгини Романовои и к Даниловои и к Василкови миръ дающи бяхо же имена Литовьскихъ князеи се старшии Живинъбоуд Довьят Довспроункъ брат его Мидогъ брат Давьяловъ Виликаил а жемоитскыи князъ Ердивилъ Выконтъ а Роушьковичевъ Кинтибоутъ Вонибоутъ Боутовит Вижеикъ и сын его Вишли Китени Пликосова а се Боулевичи»..

У 1246 годзе ў Густынскім летапісе згадваецца хрышчэнне князя паводле праваслаўнага абраду для прыняцця княжання ў Навагрудку. А ў 1251 годзе Міндоўг быў ахрышчаны паводле лацінскага абраду.

6 ліпеня 1253 года Міндоўг і ягоная жонка былі каранаваныя папам Інакенціем IV у Навагрудку як літоўскія кароль і каралева. Навагародскім князем становіцца сын Міндоўга - Войшалк.

Пасля каранацыі Міндоўга сярэднявечная Літва стала роўнай сярод іншых хрысціянскіх каралеўстваў Еўропы. Разам з тым, дагэтуль дакладна невядома, ці каранаваўся Міндоўг у Наваградку, ці гэтая падзея адбылася ў іншым месцы?

Вядомы польскі гісторык XVI стагоддзя Мацей Стрыйкоўскі пісаў у адной са сваіх прац, што каранаваны Міндоўг быў у літоўскай Кернаве, але пазней чамусьці змяніў сваё меркаванне, і ў наступных працах нязменна аддаваў прыярытэт Наваградку.

Ёсць некалькі аргументаў на карысць гэтай версіі. З каранацыяй Міндоўга звязваюць знойдзены ў Навагрудку і «Кубак святой Ядзвігі». Паводле легенды, гэтыя кубкі належалі св. Ядзвізе Сілезскай (1174-1243) і выкарыстоўваліся для каранацыі, у іх вада ператваралася ў віно. Сёння ў свеце вядома 14 такіх кубкаў, і часам іх параўноўваюць з Чарай Грааля.

Міндоўг кіраваў 15 гадоў, і ўсе гэтыя гады былі напоўнены пастаяннымі вайсковымі канфліктамі і барацьбой за землі. У выніку змовы ў 1264 (1265) першы літоўскі кароль быў забіты.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках