16 красавiка 2024, aўторак, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Lufthansa і тры іншыя авіякампаніі адмовіліся ад начной стаянкі ў Кіеве

2
Lufthansa і тры іншыя авіякампаніі адмовіліся ад начной стаянкі ў Кіеве

Прычына адмовы - палітычная сітуацыя.

Нямецкая авіякампанія Lufthansa, а таксама швайцарская Swiss, аўстрыйская Austrian Airlines і нідэрландская KLM адмовіліся пакідаць свае лайнеры на начную стаянку ў Кіеве. Як піша галіновы партал Avianews у панядзелак, 24 студзеня, прычынай гэтай пастановы былі паведамленні аб пагрозе вайсковага ўварвання Расеі ва Украіну.

Са звестак сайта flightradar24.com, усе гэтыя авіякампаніі 23 студзеня змянілі графік рэйсаў у сталіцу Украіны так, каб іх самалёты і экіпажы не заставаліся на ноч у гэтай краіне.

Змены ў рэйсах еўрапейскіх авіякампаній

Авіякампанія Austrian Airlines 23 студзеня выканала паводле раскладу вечаровы рэйс OS 667 Вена-Кіеў. Самалёт павінен быў застацца ўночы на стаянцы ў міжнародным аэрапорце Барыспаль, а раніцай 24 студзеня - даставіць пасажыраў у Вену рэгулярным рэйсам OS668. Аднак замест гэтага лайнер адразу вярнуўся ў Аўстрыю спецыяльным рэйсам OS 1402.

У сваю чаргу швайцарскі авіяперавозчык Swiss 23 студзеня адмовіўся ад вечаровага рэйса LX 2290 з Цюрыха ў Кіеў. Замест гэтага самалёт гэтай авіякампаніі вылецеў у сталіцу Украіны спецыяльным рэйсам LX7390 раніцай 24 студзеня, каб забраць пасажыраў і адразу вярнуцца назад.

Рэйсы нідэрландскай авіякампаніі KLM з нумарам KL 1387 з Амстэрдама ў Кіеў былі скасаваныя з 22 студзеня, заўважылі журналісты Avianews, прааналізаваўшы звесткі онлайн-радару. Гэтыя пералёты прадугледжвалі начную стаянку ва Украіне з ранішнім вылетам назад.

Асцярогі авіякампаній у сувязі з канфліктам вакол Украіны

23 студзеня онлайн-выданне "Еўрапейская праўда" паведаміла, што авіякампанія Lufthansa мяняе час вылету з Кіева ў многіх сваіх рэйсаў "праз пагрозу расейскага нападу на Украіну". Выданне спасылаецца на словы адной з пасажырак вечаровага рэйса Lufthansa з Мюнхена ў Кіеў. 22 студзеня час яго вылету перанеслі на раніцу наступнага дня. Са слоў суразмоўцы выдання, падчас рэгістрацыі на рэйс ёй сказалі, што авіякампанія адмаўляецца ад начлегаў экіпажа ў краіне "праз палітычную сітуацыю ва Украіне". Пры гэтым Lufthansa аплаціла гатэль пасажырам, змушаным чакаць вылету да раніцы, сказала жанчына.

Нямецкая авіякампанія Lufthansa валодае аўстрыйскай Austrian Airlines і швайцарскай Swiss.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках