29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Балтыйскае мора на вучэнні выйшлі 20 караблёў ВМФ Расеі

14
У Балтыйскае мора на вучэнні выйшлі 20 караблёў ВМФ Расеі

Расея стварае напружанасць у рэгіёне.

Дваццаць караблёў і суднаў расейскага флоту адправіліся ў раёны Балтыйскага мора для ўдзелу ў вучэннях з пунктаў базавання, паведамілі ў аддзеле інфармацыйнага забеспячэння Балтфлота прэс-службы Заходняй вайсковай акругі.

"Дваццаць баявых караблёў, катэраў і суднаў забеспячэння Балтыйскага флоту <...> выйшлі ў прызначаныя раёны Балтыйскага мора для выканання задач у рамках планавых мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі", – адзначылі прадстаўнікі флоту.

У вучэннях у складзе тактычных груп таксама возьмуць удзел тральшчыкі і малыя супрацьлодкавыя караблі, а таксама малыя ракетныя караблі і ракетныя катары, расказалі ў прэс-службе.

Раней у аддзеле інфармазабеспячэння флоту распавялі, што з Балтыйска для ўдзелу ў тых жа вучэннях выйшлі карветы Балтыйскага флоту «Стойкий» і «Сообразительный». Іншымі задачамі гэтых манеўраў флот называў забеспячэнне вайсковай марской прысутнасці і дэманстрацыю Андрэеўскага сцяга ў розных раёнах Сусветнага акіяна.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках