25 красавiка 2024, Чацвер, 10:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ адпрацавала 10 сцэнароў уварвання Расеі ва Украіну

9
СБУ адпрацавала 10 сцэнароў уварвання Расеі ва Украіну

Толькі ў Харкаўскай вобласці за апошні час правялі больш за 134 вучэнні.

Служба бяспекі Украіны адпрацавала дзесяць патэнцыйных сцэнарыяў патэнцыйна магчымага вайсковага ўварвання з боку Расейскай Федэрацыі. Пра гэта начальнік Управы СБУ ў Харкаўскай вобласці Раман Дудзін распавёў на пасяджэнні Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі. Пасяджэнне транслявалася на YouTube.

Са слоў Дудзіна, у Харкаўскай вобласці за апошні час правялі больш за 134 вучэнні, адпрацаваны нават варыянты, звязаныя з «поўнай зменай кіроўнага складу».

«Нам вядома больш за дзесяць патэнцыйных сцэнароў развіцця падзей. Адпрацаваныя ўсе. Адпрацаваны нават пры поўнай змене кіраўніцтва, кіроўнага складу. На сённяшні дзень бачым, што асобнымі палітычнымі партыямі, цэнтрамі і рухамі менавіта на тэрыторыі Харкаўскага рэгіёну раздзімаецца істэрыя што да магчымай патэнцыйнай вайсковай пагрозы. Скажу так, што на сённяшні дзень падстаў для гэтага менавіта ў Харкаўскім рэгіёне няма», - сказаў Дудзін.

Кіраўнік абласнога СБУ папярэдзіў, што калі «людзі са зброяй выйдуць на вуліцу», то іх будзе чакаць сюрпрыз. Ён удакладніў, што падрыхтаваная значная колькасць груп, але колькі, Дудзін выдаваць адмовіўся.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю The Washington Post на мінулым тыдні заявіў, што Харкаў можа быць акупаваны Расеяй. «Я буду рэалістычны. Калі Расея надумае узмацніць эскалацыю, вядома, яны будуць рабіць гэта на тэрыторыях, дзе жывуць людзі, у якіх гістарычна склаліся сямейныя сувязі з Расняй. Харкаў, які кантралюецца украінскім урадам, можа быць акупаваны», - сказаў ён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках