24 красавiка 2024, Серада, 22:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія вайскоўцы ў Гомельскай вобласці: уначы паляць вогнішчы, занялі былыя піянерскія лагеры

99
Расейскія вайскоўцы ў Гомельскай вобласці: уначы паляць вогнішчы, занялі былыя піянерскія лагеры

Што пра расейскіх вайскоўцаў кажуць мясцовыя жыхары.

Аб прысутнасці расейскіх вайскоўцаў і тэхнікі паступаюць паведамленні з розных куткоў Гомельскай вобласці.

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, расейскія вайскоўцы знаходзяцца ў Ельску і Калінкавічах. Гэтыя гарады не заяўлялі сябе ў якасці афіцыйных месцаў правядзення вучэнняў.

Жыхары Гомеля сведчаць, што кожны дзень на станцыі ў Навабеліцкім раёне разгружаецца вайсковая тэхніка, якая прыбывае з Расеі. Уначы там распальваюць вогнішчы. Па выходных гомельцы часта ладзілі аўтагонкі на былым вайсковым аэрадроме ў Зябраўцы. У нядзелю яны прыехалі туды машынай, але людзей не пусцілі. Аэрадром ачэплены вайскоўцамі, горад запоўнены вайсковай тэхнікай.

Жыхароў Гомеля здзівіла ажыўленне ў былых піянерскіх лагерах, якія зараз закінутыя. «Там зараз вечарамі і начамі ўсё свеціцца - жаўнеры там спыніліся, паляць вогнішчы», - распавялі крыніцы «Радыё Рацыя».

Паводле звестак Мінабароны Расеі, у Беларусь была накіраваная вайсковая тэхніка ў тым ліку з Далёкага Усходу.

Напісаць каментар 99

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках