25 красавiка 2024, Чацвер, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захад паабяцаў беспрэцэдэнтны пакет санкцый супраць РФ

10
Захад паабяцаў беспрэцэдэнтны пакет санкцый супраць РФ

Адбыліся перамовы лідараў краін NATO і кіраўніцтва ЕЗ.

Міжнародная супольнасць не павінна трываць усялякія дзеянні Масквы, якія падрывалі б суверэнітэт Украіны, адзначылі лідары краін NATO.

У выпадку ўварвання Расеі ва Украіну дзяржавы-чальцы NATO ўвядуць супраць Масквы «беспрэцэдэнтны» пакет санкцый. Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-службы брытанскага прэм'ера Барыса Джонсана, апублікаванай уночы ў аўторак, 25 студзеня, піша korrespondent.net.

Як пазначана, такую пастанову лідары Брытаніі, ЗША, Італіі, Польшчы, Францыі, Нямеччыны, а таксама кіраўніцтва Еўразвязу і NATO прынялі пасля онлайн-сустрэчы.

«Лідары сышліся ў поглядах, што калі адбудзецца далейшае расейскае ўварванне ва Украіну, саюзнікі павінны аператыўна прыняць карныя меры ў адказ, уключаючы беспрэцэдэнтны пакет санкцый. Яны пастанавілі працягваць шчыльную каардынацыю ўсіх такіх дзеянняў у адказ", - гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым удзельнікі перамоў адзначылі магчымыя гуманітарныя наступствы ўсялякай расейскай агрэсіі і сышліся ў меркаванні, што трэба пазбегнуць такога сцэнару.

«Лідэры падкрэслілі, што дыпламатычныя перамовы з Расеяй застаюцца асноўным прыярытэтам, і віталі перамовы, якія ўжо адбыліся паміж Расеяй і краінамі NATO», - адзначана ў камюніке.

Нарэшце, стораны дамовіліся, што міжнародная супольнасць не павінна трываць ніякія дзеянні з боку Крамля, якія б падрывалі суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

Адзначым, у перамовах узялі ўдзел старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, кіраўнік Еўрарады Шарль Мішэль, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, канцлер Нямеччыны Олаф Шольц, прэм'ер-міністр Італіі Марыё Драгі, генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэм’ер міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан і амерыканскі лідар Джо Байдэн.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках