24 красавiка 2024, Серада, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніцтва спраў Лукашэнкі пачало рабаваць цэрквы

10
Кіраўніцтва спраў Лукашэнкі пачало рабаваць цэрквы

Прыхаджан пакінулі без інвалідных вазкоў, адзення, абутку, мэблі і посуду.

Дэпартамент гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі 21 студзеня чарговым разам адмовіў Евангельскай царкве Новалукомля ў атрыманні гуманітарнай дапамогі, паведамляе euroradio.fm са спасылкай на праваабаронцаў.

Дапамога на суму 25 625 швэдскіх крон (2 800 даляраў) прыйшла ад дабрачыннай арганізацыі "Ос-Хельпен". Гэта інвалідныя вазкі, адзенне, абутак, мэбля, посуд, якія павінны былі быць размеркаваныя паміж тымі, хто мае патрэбу.

Паведамленне аб прыбыцці "гуманітаркі" царква атрымала яшчэ 20 верасня. Пасля гэтага вернікі тройчы падавалі заявы на рэгістрацыю грузу, але кожны раз ім адмаўлялі. Адмова на трэцюю заяву прыйшла ў апошні дзень чатырохмесячнага тэрміну дзеяння дазволу на захоўванне грузу.

Улады загадалі вярнуць увесь груз адпраўніку за кошт царквы.

Прычына такой пастановы не паведамлялася.

Не выключана, што на гэта паўплывала асоба пастара рэлігійнай суполкі Аляксандра Зарэцкага. У пачатку 2021 года ён падпісаў «Адкрыты ліст хрысціян Беларусі» супраць гвалту над удзельнікамі пратэстаў. Пасля гэтага пастара выклікалі на допыт у міліцыю і на размову да ідэолага раёна. А 8 ліпеня 2021 года ў ягоным доме адбыўся ператрус.

Цяпер Зарэцкі знаходзіцца ў статусе сведкі ў крымінальнай справе.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках