29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Казахстане, Кіргізстане і Узбекістане масава знікла электрычнасць

5
У Казахстане, Кіргізстане і Узбекістане масава знікла электрычнасць

У чым прычына?

У казахстанскім горадзе Алматы і яшчэ некалькіх раёнах краіны адбылося маштабнае адключэнне святла. Адключэнне электрычнасці зафіксаванае ў Бішкеку, апроч гэтага ў горадзе няма вады. Таксама адключэнне электраэнэргіі адбылося ў многіх рэгіёнах Узбекістана. Прычыны пакуль невядомы.

У Казахстане, са звестак партала zakon.kz, праблемы з электрычнасцю пачаліся ў некалькіх раёнах - у Алматы, Тараза, Шымкента. У сталіцы краіны праз праблемы з электрычнасцю не працуюць святлафоры. Таксама электраэнэргіі няма ў Талдыкаргане, цэнтры Алмацінскай вобласці, піша Sputnik Казахстан.

У Кыргызстане электрычнасць адключаная ў большай частцы Бішкека і яшчэ некалькіх гарадах. Праз праблемы з электразабеспячэннем па ўсім Бішкеку няма вады, бо не працуюць помпавыя станцыі, паведамляе Sputnik Кіргізстан. Таксама ў горадзе адключыліся святлафоры. У многіх карыстальнікаў не працуе мабільны інтэрнэт, паведамляе ТАСС. У Мінэнэрга краіны паабяцалі, што электразабеспячэнне адновяць цягам паўгадзіны.

Ва Узбекістане электрычнасць адключылі «ў многіх рэгіёнах», паведамляе «РИА Новости» са спасылкай на міністэрства энэргетыкі. Праз праблемы з электрычнасцю прыпыненая работа метрапалітэна ў Ташкенце. Міністэрства ЖКГ таксама паведаміла аб перабоях сетак ацяплення, каналізацыі, водазабеспячэння.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках