25 красавiка 2024, Чацвер, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Протас: З кожным матчам я адчуваю сябе больш упэўнена

Аляксей Протас: З кожным матчам я адчуваю сябе больш упэўнена

Як беларус робіць кар'еру ў НХЛ.

21-гадовы беларускі форвард "Вашынгтона" Аляксей Протас расказаў, як ён адчувае сябе ў НХЛ, і ў чым яму трэба прагрэсаваць.

«З кожным матчам я адчуваю сябе больш упэўнена. Знаёмлюся лепш з аднаклубнікамі, і больш разумею гульню ў НХЛ. Увогуле, імкнуся прагрэсаваць, каб стаць мацнейшым. Усё ідзе праз працу.

Ведаеце, зараз размова ідзе аб пошуку агульнай мовы з партнёрамі. Галоўнае, гэта гуляць паводле сістэмы «Вашынгтона». Часам нават не важна, з кім я выходжу. Галоўнае, ведаць структуру гульні «Кэпіталз», што менавіта рабіць на кожнай пазіцыі, як правільна ўзаемадзейнічаць з партнёрамі.

У чым я павінен дадаць? Вядома, мне трэба вучыцца ўсяму. Я яшчэ малады гулец, але найперш трэба падцягнуць катанне. Прагрэсаваць у адзінаборствах, прыбавіць у сіле. Думаю, для мяне цяпер гэта самае галоўнае», - сказаў Протас.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках