17 красавiка 2024, Серада, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канада заклікала сваіх грамадзян пакінуць Украіну

2
Канада заклікала сваіх грамадзян пакінуць Украіну

МЗС заявіў аб назапашванні войскаў вакол і ўнутры краіны.

МЗС Канады рэкамендуе сваім грамадзянам праз пагрозу ваенных дзеянняў пакінуць тэрыторыю Украіны, калі іх прысутнасць не з'яўляецца абавязковай. Пра гэта паведамляецца на сайце ведамства.

"Рэкамендуем пазбягаць усіх не істотных падарожжаў ва Украіну праз расейскую агрэсію і назапашванне войскаў вакол і ўнутры краіны. Калі вы знаходзіцеся ва Украіне, падумайце, ці з'яўляецца ваша прысутнасць абавязковай", - гаворыцца ў паведамленні.

Таксама ў МЗС рэкамендавалі грамадзянам Канады адмовіцца ад наведвання Крыма і часова акупаваных Данецкай і Луганскай абласцей з-за таго, што ведамства абмежавана ў наданні консульскай дапамогі на гэтых тэрыторыях.

Адзначаецца, што рэкамендацыі МЗС не з`яўляюцца абавязковымі для выканання шараговымі канадцамі, але ўплываюць на дзеянне страховак і іншых паслуг.

Нагадаем, Нямеччына дазволіла сем'ям супрацоўнікаў дыппрадстаўніцтваў пакінуць Украіну. У МЗС Нямеччыны абяцаюць аплаціць білеты, калі сваякі дыпламатаў хочуць выехаць з Украіны.

Дадамо, СМІ паведамілі, што Аўстралія пачала эвакуацыю сем'яў дыпламатаў з Кіева, а ў МЗС краіны рэкамендавалі грамадзянам устрымацца ад паездак ва Украіну.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках