16 траўня 2022, панядзелак, 19:18
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Бывай, рубель: найбуйнейшы банк ЗША поўнасцю выйшаў з расейскай валюты

6
Бывай, рубель: найбуйнейшы банк ЗША поўнасцю выйшаў з расейскай валюты

Пад яго кіраваннем знаходзяцца $2,6 трыльёна кліенцкіх грошай.

Найбуйнейшы ў ЗША банк паводле сумы актываў JPMorgan цалкам выйшаў з расейскага рубля, паведамляе Reuters са спасылкай на заяву банка (пераклад - finanz.ru).

JPM, пад кіраваннем якога знаходзяцца 2,6 трыльёна даляраў кліенцкіх грошай, у панядзелак, 24 студзеня, закрыў усе пазіцыі ў расейскай валюце, спаслаўшыся на непрагназаваныя рызыкі ў сувязі з нарошчваннем расейскіх сіл на мяжы з Украінай.

Да красавіка мінулага года банк займаў пазіцыю «вышэйшую за рынак» у рублі, але пачаў скарачаць укладанні ў расейскую валюту і дзяржаўную запазычанасць падчас вясновага абвастрэння геапалітыкі.

Тады банк прагназаваў, што рызыкі, звязаныя з рублём, пойдуць на спад цягам года, а адміністрацыя Джо Байдэна не наважыцца на эканамічныя меры супраць Масквы.

Улетку 2021 года JPM чакаў умацавання рубля да адзнакі 71 да чэрвеня-2022 года, спасылаючыся на падвышэнне ключавой стаўкі ЦБ РФ і высокую даходнасць расейскай валюты, якая дазваляе зарабляць на аперацыях carry-trade.

Рубель недаацэнены на 6,4%, пісалі аналітыкі банка, калі курс даляра вагаўся каля 72 рублёў. Яны таксама адзначалі выгады, якія атрымлівае расейская эканоміка ад росту кошту сыравіны.

Праз паўгода, калі курс даляра падскочыў вышэй за 79 рублёў, а еўра ледзь не прабіў адзнаку 90, JP Morgan прызнаў, што пазбаўляецца ад укладанняў у рублі са стратай.

«Мы закрываем усе нашыя пакінутыя доўгія рублёвыя пазіцыі са стратай. Мы не можам з высокай ступенню ўпэўненасці адпрэчыць негатыўныя сцэнары. Такім чынам, нашы існыя рэкамендацыі што да доўгіх пазіцый страцілі сілу», - цытуе Reuters заяву банка.

Са звестак ЦБ РФ, замежныя інвестары пачалі згортваць доўгія пазіцыі ў рублі яшчэ ў сярэдзіне кастрычніка, калі курс даляра на кароткі час падаў ніжэй за 70 рублёў. За лістапад-снежань нерэзідэнты зрэзалі стаўкі на рубель праз рынак свопаў на 13 млрд даляраў, да 17 млрд.

З рынку расейскай дзяржаўнай запазычанасці замежнікі вывелі 3,4 млрд даляраў летась, а яшчэ на 13 млрд даляраў скарацілі ўкладанні ў акцыі.

У студзені, на фоне рэзкага абвастрэння стасункаў з Захадам і заяў аб пагрозе пачатку вайны з Украінай, спекулятыўны адток капіталу з расейскіх актываў мог скласці яшчэ 6-7 млрд даляраў, ацэньвае Райффайзенбанк.

З пачатку 2022 года рубель страціў 5,4% да даляра і ўзначаліў «хіт-парад» найгоршых краін, якія развіваюцца, нягледзячы на рэкордныя за 7 гадоў цэны нафты, двухразовы рост даходаў ад экспарту газу і беспрэцэдэнтны ў гісторыі прыток валюты ў эканоміку на рахунку аплатнага балансу (120 млрд даляраў за 2021 год).

Рынак акцый тым часам страціў 50 млрд даляраў у пераліку на капіталізацыю індэкса РТС, кошты даўгавых папер урада РФ абрынуліся да мінімуму з 2016 года, а кошт страхоўкі ад суверэннага дэфолту Расеі перавысіў пікі сакавіка-2020 (255 базісных пунктаў). Іншымі словамі, інвестары ацэньваюць рызыкі ўкладанняў у актывы РФ вышэй, чым з нафтай па 10 даляраў за барэль.

У той час як ЗША пагражаюць санкцыямі - ад забароны на аперацыі з дзяржаўнай запазычанасцю да адключэння SWIFT, - рынак «закладвацца на негатыўныя замежнапалітычныя сцэнары», адзначае галоўны эканаміст ING у Расеі і СНД Дзмітрый Даўгін.

Рубель мог бы ўмацавацца да адзнакі 70 за даляр, мяркуе ён, але для гэтага патрэбная разрадка напружанасці. А яе пакуль не праглядаецца.

Інвестары хоць убачыць канкрэтныя «крокі па дээскалацыі з боку Расеі ў выглядзе, напрыклад, хаця б частковага адводу войскаў ад мяжы з Украінай», згодны Петр Матыс, стратэг InTouch Capital Markets.

У адваротным выпадку далейшае падзенне будзе «шляхам найменшага супраціву для рубля», папярэджвае ён.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».