19 красавiка 2024, Пятніца, 20:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы змогуць перамагчы захопнікаў іх жа зброяй

6
Украінцы змогуць перамагчы захопнікаў іх жа зброяй
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Вашынгтон зрабіў нечаканы ход.

ЗША перададуць Украіне гелікаптэры Мі-8 і Мі-17. Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка Белага дома Джэніфер Псакі. Гелікаптэры былі зробленыя ў Расеі і набытыя для ВПС Афганістана. Але пасля прыходу да ўлады талібаў, яны апынуліся за межамі краіны.

Вашынгтон плануе перадаць пяць гелікаптэраў Мі-17В-5 і адзін Мі-8МТВ. Першую партыю гелікаптэраў адправяць вясной. Што гэта будуць за машыны і як яны змогуць дапамагчы ўкраінцам у барацьбе з іх жа стваральнікамі, піша Міхаіл Жырохаў для flot2017.com.

Два гелікаптэры ўжо знаходзяцца ва Украіне - гэта Мі-17В-5, якія былі перагнаны на капітальны рамонт на авіязавод "Авіякон" у Канатопе. Для іх перадачы трэба толькі падпісаць дакументы. Яшчэ тры гелікаптэры Мі-17, якія раней належалі ВПС Афганістана. Яны прыбылі з Афганістана сваім ходам, а потым на борце Ан-124 "Руслан" авіякампаніі Maximus Air паляцелі ў ЗША на авіябазу ВПС ЗША Дэвіс-Мантан у Арызоне. Мяркуючы з фота адтуль, на студзень 2022 года, на стаянцы знаходзяцца чатыры гелікаптэры "тыпу Мі-8" у характэрнай афарбоўцы ВПС Афганістана. Відавочна ў поле зроку СМІ не патрапіў яшчэ адзін рэйс з Мі-8МТВ-1С са складу прэзідэнцкай эскадрыллі, які таксама знаходзіўся ва Узбекістане. Гэта значыць, паводле колькасці і нават паводле мадыфікацый усё прыкладна сыходзіцца.

Ёсць яшчэ адна цікавая інфармацыя. Згодна з адкрытымі крыніцамі, Агенцтва NATO аб забеспячэнні і закупках шукае падрадчыка для арганізацыі марской перавозкі трох гелікаптэраў Мі-17 з Веракруса (Мексіка) у Адэсу. У адпаведнасці з тэхнічным заданнем груз будзе гатовы не раней за 7 лютага, а адпраўленне з Веракруса павінна адбыцца праз два тыдні пасля гатоўнасці грузу. Адзначым, што менавіта ў Веракрус на тэрыторыі вайсковы-марской базы мясцовых узброеных сіл размяшчаецца цэнтр абслугоўвання гелікаптэраў "Міль" і падрыхтоўкі гелікаптэрчыкаў.

Пастаўкі гелікаптэраў тыпу Мі-8 у Мексіку пачаліся ў 1990-я гады, і зараз у небе краіны лятаюць блізу 50 Мі-8 і Мі-17. Аднак у лютым 2020 года ў мексіканскай прэсе з'явілася інфармацыя, што ЗША прыстрашылі санкцыямі ў адказ на магчымае набыццё Мексікай новай партыі гелікаптэраў гэтага тыпу ў Расеі. Не выключана, што мексіканскія ўлады "ад граху далей" надумалі пазбавіцца ад свайго парку, прадаўшы яго Украіне наўпрост або праз Агенцтва NATO аб забеспячэнні і закупках.

Атрыманне партыі гелікаптэраў Мі-17 будзе сур'ёзным узмацненнем для вайсковай авіяцыі Украіны. Тым больш што ён з'яўляецца мадыфікацыяй Мі-8, для якога ў нас ужо ёсць падрыхтаваныя лётна-тэхнічныя кадры.

Гелікаптэр Мі-17 адрозніваецца ад Мі-8 размяшчэннем рулявой шрубы з левага боку хваставой бэлькі (замест правай на Мі-8), а таксама скарочанымі гандоламі рухавікоў з пылаахоўнымі прыладамі на паветразаборніках. Апорная шруба для змяншэння ўзроўню вібрацый забяспечаная маятнікавымі змяншэннем ваганняў. Усе машыны, якія пастаўляліся хоць у Афганістан, хоць у Мексіку, выраблены ў канцы 1990-х - пачатку 2000-х гадоў. Гэтым яны выгадна адрозніваюцца ад наяўных на ўзбраенні сілавых ведамстваў Украіны "васьмёрак", якія зроблены максімум у 1990 годзе, гэта значыць больш за 30 гадоў таму.

Нягледзячы на пытанні да якасці расейскай зборкі, у нас стае вытворчых магутнасцей для таго, каб "перабраць" гэтыя машыны да шрубкі і нават мадэрнізаваць іх пад патрэбы нашых гелікаптэрчыкаў з заменай на рухавік айчыннай вытворчасці. Гэта будзе значна эфектыўней таго, чым цяпер займаецца Матор Січ , перарабляючы старыя карпусы ў новыя Мі-8МСБ, якія невядома колькі пралятаюць з прычыны зношанасці самога жалеза.

Не будзе праблем і з узбраеннем. Літаральна на днях з'явілася інфармацыя аб тым, што Дзяржаўная акцыянерная холдынгавая кампанія "Арцём" атрымала кантракт на выраб партыі некіравальных авіяцыйных ракет РС-80 (айчыннага аналага савецкай С-8), якая ў пяць разоў перавышае леташні заказ. Цяпер на ўзбраенні знаходзяцца ракеты з кумулятыўна-аскепкавай баявой часткай, а ў лістападзе мінулага года спецыялісты "Арцёма" правялі паспяховыя выпрабаванні доследных узораў аскепкава-фугаснай і тэрмабарычнай баявых частак для РС-80.

Падводзячы вынік, можна казаць, што са шматлікіх варыянтаў хуткага ўзмацнення нашай вайсковай авіяцыі амерыканцы абралі найболей аптымальны як у фінансавых, так і часавых выдатках. Адначасна загрузіўшы заказамі магутнасці айчынных авіярамонтных прадпрыемстваў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках