29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На ўтрыманне Чачэніі Расея выдзяляе амаль $4 мільярды за год

На ўтрыманне Чачэніі Расея выдзяляе амаль $4 мільярды за год

Кадыраў узначаліў рэйтынг найбагацейшых кіраўнікоў рэгіёнаў РФ.

Штогод на ўтрыманне Чачэніі ўрад Расеі выдзяляе 300 млрд рублёў ($3,8 млрд), паведаміў кіраўнік рэспублікі Рамзан Кадыраў. Жывы эфір з яго ўдзелам апублікаваў на сваёй старонцы ў Інстаграме старшыня чачэнскага парламента Магамед Даудаў.

«Я таксама думаў, што патрэбная нам асобная Ічкерыя. Але, клянуся, мы не зможам пратрымацца і трох месяцаў. Нават месяц не зможам, – сказаў ён. – Уявіце, Расея за год на рэспубліку, на ўтрыманне народа Чачэнскай рэспублікі 300 млрд выдаткоўвае» .

Кадыраў заявіў, што ў Чачэніі няма ніякіх прыродных рэсурсаў. «Няма гэтага ўсяго. Няма ў нас ні газу, ні святла, ні нафты - гэта ўсё прыдуманыя рэчы, каб мы аб чымсьці думалі», - сказаў ён, дадаўшы, што цягам сямі гадоў беспаспяхова спрабаваў знайсці інвестараў для здабычы нафты ў рэспубліцы.

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў не ўважае Чачэнію за безнадзейны рэгіён у інвестыцыйным плане. «Мы перакананыя, што няма інвестыцыйна безнадзейных рэгіёнаў, – цытуюць яго «Ведомости». – Мы ведаем, што ёсць у Расеі рэгіёны, якія ладна ў гэтым атрымалі поспех, ёсць рэгіёны, якія атрымалі поспех у меншай ступені і якім трэба будзе наганяць недапрацоўкі».

Кадыраў узначаліў рэйтынг найбагацейшых кіраўнікоў рэгіёнаў Расеі: у 2020-м ён зарабіў 381,1 млн рублёў, тады як астатнія кіраўнікі рэгіёнаў, якія ўвайшлі ў першую дзясятку самых багатых, сумарна задэкларавалі толькі 378 млн рублёў.

Паводле інфармацыі выдання «Открытые медиа», даходы Кадырава растуць другі год запар. Так, калі ў 2018 годзе ён дэклараваў 7,5 млн рублёў, то ў 2019-м яго даходы склалі ўжо 147 млн рублёў. За апошнія два гады яго даходы выраслі ў 50 з лішнім разоў.

У сакавіку таго ж года Forbes пісаў, што ў 2020-м урад Расеі павялічыў фінансавую дапамогу Чачэніі на 27,7 мільярда рублёў, да 106,4 мільярда.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках