19 красавiка 2024, Пятніца, 5:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка абвінаваціў Зяленскага ў фінансаванні Расеі праз Беларусь

50
Парашэнка абвінаваціў Зяленскага ў фінансаванні Расеі праз Беларусь
ПЯТРО ПАРАШЭНКА

Экс-прэзідэнт Украіны раскрытыкаваў дзейнага кіраўніка дзяржавы за закупы электраэнэргіі.

Пяты прэзідэнт Украіны, лідар палітычнай партыі «Еўрапейская салідарнасць» Пятро Парашэнка на брыфінгу абвінаваціў дзейнага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага ў фінансаванні Расеі праз закупы вугалю і электраэнэргіі ў Беларусі, паведамляе сайт vesti.ua.

Палітык заявіў, што закупляючы электраэнэргію ў Беларусі, прэзідэнт дэ-факта фінансаваў Расею. Акрамя таго, нардэп падкрэсліў, што на расейскіх тэлеканалах паказвалі серыялы «Папік» і «Сваты», якія зняла ўкраінская студыя «Квартал 95».

«Ён з 2019 года купіў на 3,5 млрд даляраў у Беларусі электраэнэргіі, фінансуючы дэ-факта РФ, паказвае серыялы ўжо гэтага, 22-га года, ад «Папіка» да «Сватаў» нізкапробных. Замест гэтага трэба сканцэнтравацца і мабілізавацца, - заявіў Пятро Парашэнка.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках