20 красавiка 2024, Субота, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША: Санкцыі супраць Расеі будуць уводзіцца адначасова

2
ЗША: Санкцыі супраць Расеі будуць уводзіцца адначасова

Такіх абмежавальных захадаў у 2014 годзе не было.

ЗША рыхтуюць супраць Расеі аднаразовае, а не паэтапнае ўвядзенне санкцый, з наступствамі, якія не прадугледжваліся ў 2014 годзе, у выпадку эскалацыі вакол Украіны, заявіў высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі падчас тэлефоннага брыфінгу.

«Мы гатовы ўвесці санкцыі з маштабнымі наступствамі, якія мы не разглядалі ў 2014. Гэта азначае, што больш не будзе паэтапнасці (увядзення). Гэтым разам мы пачнём з самай вяршыні і там застанёмся», - цытуе словы прадстаўніка адміністрацыі РІА "Новости".

«Хоць нашы дзеянні і дзеянні Еўразвязу могуць не быць ідэнтычнымі, мы адзіныя ў намеры стварыць маштабныя наступствы для Расеі, нанесці неадкладны магутны ўдар... зрабіць яе эканоміку больш далікатнай і стрыножыць імкненне (прэзідэнта РФ Уладзіміра) Пуціна аказваць уплыў на сусветнай арэне», - паведаміў чыноўнік падчас тэлефоннага брыфінгу.

Ён расказаў пра фінансавыя рэстрыкцыі і гандлёвыя абмежаванні, якія рыхтуюць хаўруснікі супраць Расеі, але дадаў, што гэтым магчымыя меры не абмежаваныя - «практычна ўсе варыянты застаюцца на стале».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках