28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казахстан адключыў майнераў біткойна пасля найбуйнейшага блэкаўта

23
Казахстан адключыў майнераў біткойна пасля найбуйнейшага блэкаўта

Казахстан апошнім часам з'яўляўся адным з сусветных лідараў майнінгу крыптавалют.

Энэргетычная кампанія Казахстана адключыла з 24 да 31 студзеня ад электрычнай сеткі фірмы, якія займаюцца майнінгам крыптавалют. Пра гэта паведамляе ў аўторак выданне «Информбюро» са спасылкай на ліст, які быў у яго распараджэнні, які кампанія кіравання электрасеткамі «Кегок» разаслала 21 студзеня 196 арганізацыям ва ўсёй рэспубліцы, піша ТАСС.

«Цяпер захоўваецца напружаная сітуацыя з падтрыманнем балансу электраэнэргіі і магутнасці ў ЕЭС (адзінай энэргетычнай сеткі – заўв.) Казахстана, – гаворыцца ў лісце. - У сувязі з гэтым пры захаванні існай сітуацыі ў перыяд з 24 да 31 студзеня 2022 года ўключна поўнасцю скасоўваюцца планавыя пастаўкі электрычнай энэргіі [юрыдычным] асобам, якія ажыццяўляюць лічбавы майнінг».

У аўторак на поўдні Казахстана, амаль ва ўсім Кыргызстане і на ўсходзе Узбекістана адбылося масавае адключэнне электразабеспячэння. Гэта выклікала прыпыненне працы аэрапортаў і камунікацый у буйных гарадах. У Бішкеку было адключана ацяпленне, перасталі працаваць банкаматы, у некаторых раёнах не было вады. У Ташкенце часова спынілася метро, на канатнай дарозе гарналыжнага курорта Амірсай ва Узбекістане захраслі турысты. Адключэнне адбылося на казахстанскім баку – па лініі кампаніі кіравання энэргасеткамі «Кегок». Там растлумачылі, што транзітная лінія была перагружаная праз узніклы ў сетцы дысбаланс.

Казахстан апошнім часам з'яўляўся адным з сусветных лідараў майнінгу крыптавалют. Так, у жніўні мінулага года краіна займала другое месца ў свеце па гэтым паказчыку (18 працэнтаў сусветнага аб'ёму майнінгу) пасля ЗША (35,4 працэнта). Расея знаходзілася на трэцім месцы (11%).

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках