20 красавiка 2024, Субота, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Каравулаў: Змена ўлады ў РФ можа адбыцца праз год-паўтара

21
Андрэй Каравулаў: Змена ўлады ў РФ можа адбыцца праз год-паўтара
АНДРЭЙ КАРАВУЛАЎ
ФОТА З САЙТА: MOMENT-ISTINI.COM

Людзі могуць паўстаць.

Перыяд знаходжання прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ва ўладзе заканчваецца, людзі не ўспрымаюць тое, што адбываецца ў краіне. Такое меркаванне расейскі журналіст і тэлевядоўца Андрэй Каравулаў выказаў у інтэрв'ю заснавальніку выдання "Гордон" Дзмітрыю Гардону.

На думку Каравулава, змена ўлады ў РФ можа адбыцца праз год-паўтара. Пераемнікам Пуціна журналіст, як і іншыя расейскія экспэрты, называе цяперашняга прэм'ер-міністра РФ Міхаіла Мішусціна. Пры гэтым сам Пуцін не бачыць у Мішусціне пераемніка, кажа Каравулаў.

«Ён цвёрда не бачыць дагэтуль у Мішусціне пераемніка. Але Мішусцін, калі яго не заб'юць за год-паўтара, будзе прэзідэнтам Расеі. Калі ў іх усё атрымаецца з людзьмі. Таму што людзі могуць паўстаць. Казахстан паказаў, як яно бывае. І ніякія штыкі... Калі ў нас зараз пачнецца, казахскія ці армянскія войскі будуць, відаць, таксама да нас уваходзіць па гэтай жа мадэлі. І нічога не атрымаецца», – сказаў Каравулаў.

Гардон удакладніў: «Гэта значыць, вы Пуціну даяце год-паўтара?»

«Не я – гісторыя. Гісторыя і Бог. Усё. А ў яго не атрымалася, – адказаў Каравулаў. – Уладзімір Уладзіміравіч празяваў момант свайго канца ў вачах разумных людзей».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках