25 красавiка 2024, Чацвер, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У берасцейскай бальніцы пацыент пагражаў нажом фельчару

4
У берасцейскай бальніцы пацыент пагражаў нажом фельчару
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Яму не спадабалася прапанова зашыць рану на назе.

У Берасцейскай гарадской бальніцы пацыент пагражаў нажом фельчару. Як паведамляе прэс-служба МУС, здарэнне адбылося 23 студзеня. 27-гадовы мужчына сам звярнуўся па дапамогу, але яму не спадабалася прапанова зашыць рану на назе. З ягоных слоў, ён параніўся, калі нагой разбіў шкляныя дзверы.

У нейкі момант мужчына дастаў нож і пачаў пагражаць. Жанчына-фельчар адбегла ад яго. Зламысніка затрымала міліцыя, ён быў п'яны (1.4 праміле). Крымінальную справу распачалі за асабліва злоснае хуліганства.

Напады або пагрозы нападу на медыкаў у Беларусі нярэдкія. Нядаўна пацыент таксікалагічнага аддзялення ў Гомелі напаў з нажом на дзяжурнага лекара.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках