16 красавiка 2024, aўторак, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Менсктрансе» патлумачылі, чаму спыняліся тралейбусы

19
У «Менсктрансе» патлумачылі, чаму спыняліся тралейбусы

Уся справа ў солі.

25 студзеня на некалькіх участках у Менску спыняліся тралейбусы праз адключэнне напружання.

«Мінсктранс» паведамляў аб васьмі выпадках адключэння напружання ў кантактнай сетцы на вуліцы Арлоўскай, праспекце Пераможцаў, праспекце Незалежнасці, вуліцы Русіянава, праспекце Дзяржынскага, вуліцах Алібегава, Чыгуначнай, Свярдлова.

Як патлумачыў дырэктар філіяла службы энэргагаспадаркі «Мінсктранс» Віктар Дамарад, напружанне знікала праз кароткае замыканне.

«Праз прабоі ізаляцыі на спецчастках кантактнай сеткі адбываецца кароткае замыканне. Гэта з'яўляецца следствам прасядання пароў солі праз багатае пасыпанне праезнай часткі антыгалалёдным рэагентам», – сказаў Дамарад афіцыйнаму тэлеграм-каналу Мінгарвыканкама.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках