28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курс біткойну вырас амаль на 10% за дзень

5
Курс біткойну вырас амаль на 10% за дзень

Капіталізацыя крыптавалюты складае $690 млрд.

Кошт біткойна за апошні дзень вырас на 10% і перавысіў $37 тысяч. Капіталізацыя крыптавалюты складае $690 млрд, паводле звестак CoinGecko. Учора, 24 студзеня, кошт актыву ўпершыню з ліпеня 2021 года апускаўся да адзнакі $32,9 тысячы. На гэтым фоне абваліўся кошт большасці альткоінаў. Напрыклад, курс Ethereum апускаўся да $2,1 тысячы, кошт Binance Coin зніжаўся да $336, а кошт Cardano падаў да $0,9, паведамляе РБК.

У пачатку лістапада 2021 года курс біткойна абнавіў гістарычны максімум вышэй за $69 тысяч. З таго моманту крыптавалюта патаннела на 47%.

На думку сузаснавальніка Morgan Creek Digital Энтані Пампліяна, біткойн зможа пачаць аднаўленне толькі ў выпадку масавых пакупак актыву з боку буйных інвестараў.

Але як паказваюць звесткі аналітычнай кампаніі Santiment, інвестары ўжо перайшлі ад масавых продажаў да пакупкі крыптавалют. 24 студзеня аналітыкамі быў зафіксаваны найбуйнейшы за апошні месяц усплёск настрояў «buy the dip» (купля на прасадцы).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках