19 красавiка 2024, Пятніца, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША папярэдзілі Лукашэнку, каб і не думаў удзельнічаць у нападзе на Кіеў

23
ЗША папярэдзілі Лукашэнку, каб і не думаў удзельнічаць у нападзе на Кіеў

У адваротным выпадку афіцыйны Менск чакае хуткі і смелы адказ.

ЗША зноў папярэдзілі ўлады Беларусі, каб і не думалі ўдзельнічаць у магчымай атацы Расеі на Украіну. У адваротным выпадку афіцыйны Менск чакае "хуткі і смелы адказ" з боку Злучаных Штатаў, іх саюзнікаў і партнёраў.

Пра гэта на брыфінгу ў Вашынгтоне заявіў Нэд Прайс, кіраўнік прэс-службы Дзярждэпартамента. Ён нагадаў, што ЗША ўжо "далі зразумець Беларусі", якія могуць быць наступствы, калі яна "дазволіць выкарыстоўваць сваю тэрыторыю для нападу на Украіну".

Днямі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўлады Беларусі атрымалі папярэджанне з Дзярждэпартамента ЗША. "Прыехалі да нашых дыпламатаў у Нью-Ёрку і пагражаюць нам: ды калі вы дазволіце Пуціну і Расеі, дазволіце гэта, то, то мы ўвядзём санкцыі, — казаў ён. — Калі вы гэтую ядзерную зброю вернеце ў Беларусь, будзе тое і гэта" .

"Мы вельмі дакладна агучвалі нашу ўстурбаванасць нарошчваннем войскаў у краіне, якая павінна быць незалежнай і суверэннай", — сказаў Нэд Прайс на згаданым брыфінгу. Паводле ягоных слоў, павелічэнне расейскіх войскаў у Беларусі з'яўляецца падставай для глыбокай устурбаванасці.

Больш за тое, кіраўнік прэс-службы Дзярждэпартамента заявіў, што калі расейскія войскі атакуюць Украіну з тэрыторыі Беларусі ці хаця б застануцца на беларускай тэрыторыі на сталай аснове, NATO можа перагледзець "сваю расстаноўку сіл у краінах, якія мяжуюць з Беларуссю". Як вядома, улады Беларусі ўжо зараз абураюцца колькасцю войскаў у Польшчы, Літве каля мяжы з Беларуссю (яны там з'явіліся падчас міграцыйнага крызісу, адказнасць за які ўскладаецца на афіцыйны Менск). Лукашэнка адмаўляе, што ва ўладаў Беларусі ёсць агрэсіўныя планы ў дачыненні да Украіны. Пры гэтым каля паўднёвай мяжы з'явіліся расейскія войскі, якія прыбылі ў Беларусь нібыта для ўдзелу ў вучэннях, запланаваных на люты.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках