25 красавiка 2024, Чацвер, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі за салют у навагоднюю ноч арыштавалі сямейную пару

9
У Беларусі за салют у навагоднюю ноч арыштавалі сямейную пару
Фота: interfax.by

Новы год яны сустрэлі на Акрэсціна.

Муж і жонка Алена і Мікалай Гаеўскія сустрэлі Новы год на Акрэсціна пасля таго, як 31 снежня роўна а 23.34 запусцілі феерверк, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Алена і Мікола 31 снежня выйшлі на двор і роўна а 23.34 запусцілі салют. Праз хвіліну іх затрымалі за «несанкцыянаванае пікетаванне» і даставілі ў ІЧУ.

Суд разгледзеў іх адміністратыўную справу 3 студзеня. У пратаколе было пазначана, што муж і жонка «пікетавалі шляхам запуску піратэхнічнага вырабу (феерверка) у адпаведнасці з раней размешчаным у дэструктыўных каналах заклікам». Алена і Мікалай віны не прызналі.

Мікалай патлумачыў суддзі, што салют на 100 залпаў ён запусціў «выключна з уласных перакананнях», бо ў 2020 годзе адбываў арышт за «народны» артыкул 23.34 КоАП, паводле якога ў старой версіі Кодэкса прыцягвалі да адказнасці за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Пры гэтым Мікалай падкрэсліў, што ні ён, ні жонка не выкрыквалі ніякіх лозунгаў і пікетавання не праводзілі.

Сведка-міліцыянт у судзе расказаў, што асабіста назіраў за запускам салюту. Ён сцвярджаў, што феерверк быў у бел-чырвона-белых колерах, а пасля запуску Мікалай і Алена выкрыквалі "правакацыйныя лозунгі". Акрамя таго сведчаннем віны стала "падпіска на дэструктыўныя каналы".

Суд прыйшоў да думкі, што запуск салюту а 23.34, колер салюту, а таксама лозунгі ў грамадскім месцы сведчаць менавіта аб палітычным характары дзеянняў Мікалая і Алены. У выніку ім прызначылі арышт: яму - 15 дзён, ёй - 13 дзён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках