18 красавiка 2024, Чацвер, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі абвясцілі ў вышук Алега Навальнага

1
У Расеі абвясцілі ў вышук Алега Навальнага
АЛЯКСЕЙ І АЛЕГ НАВАЛЬНЫЯ

Напярэдадні ФСВП запатрабавала замяніць брату палітыка ўмоўны тэрмін на рэальны.

Алега Навальнага, брата палітыка Аляксея Навальнага, абвясцілі ў федэральны вышук. Гэта вынікае з базы звестак МУС.

Напярэдадні ФСВП запатрабавала замяніць Алегу Навальнаму ўмоўны тэрмін у «санітарнай справе» на рэальны «ў сувязі з невыкананнем ускладзеных абавязкаў, ухіленнем ад кампенсацыі шкоды або ўчыненнем новага злачынства» (ч. 2.1, 3, 4 арт. 74 КК, п. 7 арт. 397 КПК).

Прэабражэнскі раённы суд Масквы ў жніўні мінулага года прысудзіў брата апазіцыянера да года ўмоўна ў «санітарнай справе» - крымінальнай справе паводле арт. 236 КК («Парушэнне санітарна-эпідэміялагічных правілаў»), якую распачалі пасля маскоўскай акцыі пратэсту 23 студзеня 2021 года.

Акрамя Алега Навальнага, у справе вынеслі прысуды прыхільнікам палітыка Любові Собаль, Кіры Ярмыш, Мікалаю Ляскіну, Алегу Сцяпанаву, маскоўскім мундэпам Дзмітрыю Бараноўскаму і Люсе Штэйн, а таксама ўдзельніцы Pussy Riot Марыі Алёхінай і кіраўніцы «Альянсу лекараў» Настассі Васільевай.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках