24 красавiка 2024, Серада, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пацыенты новай паліклінікі ў Берасці: Лекары нейкія нервовыя, апараты ёсць, але працаваць на іх няма каму

7
Пацыенты новай паліклінікі ў Берасці: Лекары нейкія нервовыя, апараты ёсць, але працаваць на іх няма каму

Медцэнтр будавалі на асабістае даручэнне Лукашэнкі.

Будаўніцтва новага медыцынскага цэнтра ў Берасці, якое пачалося ў канцы 2019 года, улады горада паказвалі як найважнейшы сацыяльны праект. Грошы выдалі з абласнога бюджэту і дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы, паведамляе «Белсат».

Мясцовыя чыноўнікі неаднаразова падкрэслівалі, што будаўніцтва пачалося на асабістае даручэнне Лукашэнкі. У выніку ўзнік медыцынскі цэнтр, на базе якога адкрылася дарослая паліклініка №5 і дзіцячая №3. Медыцынскі цэнтр павінен быў адкрываць Лукашэнка, пачатак працы пераносілі, але самаабвешчаны прэзідэнт так і не прыехаў. Адкрылі без яго.

Дзякуючы зладжанай і інтэнсіўнай рабоце будаўнікоў медцэнтр пачне функцыянаваць датэрмінова, на год раней запланаванага тэрміну, напісаў у Telegram старшыня Берасцейскага гарвыканкама Аляксандр Рагачук. А пазней адзначыў, што паліклінікі ўкамплектаваныя ў поўным аб'ёме новым сучасным медыцынскім абсталяваннем.

Дарослая паліклініка №5 стала прымаць пацыентаў 17 студзеня і адразу выклікала шмат пытанняў. Самае актуальнае - вострая нястача лекараў і медсясцёр.

«Мяне перавялі ў новую паліклініку з іншай, і з першых дзён наведвання - поўная расчараванасць. Участковага лекара на месяц перавялі з іншай паліклінікі, мой участковы звольніўся і з'ехаў за мяжу. Лекары нейкія нервовыя, бо, думаю, на іх павесілі занадта шмат працы», - кажа «Белсату» адзін з пацыентаў паліклінікі.

Яшчэ адзін наведвальнік медыцынскай установы адзначае: «Прыйшоў зрабіць флюараграфію і УГД, але не здолеў. Апараты ў паліклініцы ёсць, але працаваць на іх няма каму».

Наша чытачка кажа, што хацела патрапіць да эндакрынолага, але ў новай паліклініцы пакуль такога спецыяліста няма.

Мясцовыя ўлады спрабуюць пераадолець праблему вострага браку кадраў. Напрыклад, прапануюць працу пенсіянерам, пра гэта распавяла «Белсату» адна з нашых чытачак:

«Да пенсіі я працавала медсястрой у хірургіі, але на мінулым тыдні патэлефанавалі і прапанавалі працу ў новай паліклініцы. Я падумала і адмовілася. Мабыць, у іх справы зусім дрэнна, калі яны пачалі абтэлефаноўваць пенсіянераў».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках