19 красавiка 2024, Пятніца, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саюз перакладчыкаў Літвы абвясціў «Год беларускай літаратуры»

Саюз перакладчыкаў Літвы абвясціў «Год беларускай літаратуры»

Якія мерапрыемствы плануюцца.

Саюз перакладчыкаў Літвы абвясціў 2022-і Годам беларускай літаратуры. Падштурхнулі яго на такі крок і 500-я гадавіна пачатку кнігадрукавання ў ВКЛ (а выдаў у Вільні першую кнігу беларускі першадрукар Францішак Скарына) і «жаданне падтрымаць беларускіх пісьменнікаў і перакладчыкаў у гэты цяжкі для Беларусі час», паведамляе сайт euroradio.fm. Літоўцы хочуць таксама прыцягнуць увагу чытацкай супольнасці да беларускай літаратуры, «якая нібы апынулася на абочыне за гэтыя тры дзясяцігоддзі незалежнасці».

25 сакавіка на Дзень Волі ў Вільні пройдзе вечарына паэзіі і музыкі з удзелам літоўскіх і беларускіх паэтаў, перакладчыкаў, а таксама беларускіх студэнтаў з ЕГУ. Будзе падрыхтаваны нумар часопіса Metai, прысвечаны беларускай літаратуры. Запланаваны вечар памяці ганаровага чальца Саюза пісьменнікаў Літвы Алеся Разанава, супольны семінар беларускіх і літоўскіх перакладчыкаў, а таксама выданне анталогіі сучаснай беларускай паэзіі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках