25 красавiка 2024, Чацвер, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Латвіі: Расея хоча аднавіць савецкую імперыю

7
Прэзідэнт Латвіі: Расея хоча аднавіць савецкую імперыю
ЭГІЛС ЛЕВІТС

Але павярнуць кола гісторыі немагчыма.

Прэзідэнт Латвіі Эгілс Левітс заявіў, што Расея сваім нападам на Грузію ў 2008 годзе і сваёй агрэсіяй у дачыненні да Украіны, якая прадаўжаецца з 2014 года, дэманструе намер аднавіць савецкую імперыю.

Пра гэта паведамляе партал Delfi.

Новае вымярэнне агрэсіўнай рыторыкі Расеі з'яўляецца наўпроставай ультыматыўнай пагрозай для NATO і яе чальцоў, мяркуе Левітс. Ён нагадаў, што патрабаванні Расеі ўключаюць і вывад сіл NATO з 14 краін-чальцоў альянсу, якія ўступілі ў арганізацыю пасля 1997 года, і гарантыі таго, што NATO не будзе пашырацца.

«Уварванне Расеі ў Грузію ў 2008 годзе і яе агрэсія супраць Украіны, якая прадаўжаецца з 2014 года, дэманструе намер аднавіць савецкую імперыю, якая распалася ў 1990-1991 гадах дзякуючы спробам прыгнечаных нацый аднавіць свабоду. Расейскае палітычнае мысленне замерла. Еўропа была падзеленая на сферы інтарэсаў буйных дзяржаў», - падкрэсліў Левітс.

Ён зазначыў, што NATO як наймацнейшая арганізацыя ў абароне дэмакратычных краін і Еўрапейскі Звяз як наймацнейшае эканамічнае і дэмакратычнае аб'яднанне, грунтуюцца на ўзаемнай салідарнасці. І NATO і ЕЗ гатовыя абараняць свае каштоўнасці.

Як бы Расея ні спрабавала, павярнуць кола гісторыі немагчыма, мяркуе Левітс. Прэзідэнт Латвіі падкрэсліў, што спосаб расейскага мыслення і заснаваныя на ім патрабаванні да NATO, краін-чальцоў Альянсу і Украіны непрымальныя.

«Сферам уплыву або зонам прывілеяваных інтарэсаў няма месца ў сучаснай Еўропе і свеце. Гэта супярэчыць сусветнаму парадку, вызначанаму Статутам ААН, міжнародным правам, правам народаў на самавызначэнне, асноўнымі прынцыпамі дэмакратыі. Кожная дзяржава мае права самастойна выбіраць сваю абаронную палітыку, сваіх хаўруснікаў і арганізацыі, у якія ўступаць. Краіна, якая вядзе сябе агрэсіўна і жадае вярнуць страчаныя часы, не ўмацоўвае давер сваіх суседзяў», - гаворыцца ў дакладзе прэзідэнта.

Левітс падкрэсліў, што дыялог заходніх хаўруснікаў з Расеяй з мэтай спробы дээскалацыі сітуацыі пажаданы, аднак выказаныя РФ патрабаванні не могуць быць асновай для гэтага дыялогу і нават не падлягаюць абмеркаванню. Ёсць магчымасці шукаць у дыялогу асобныя пункты судакранання, напрыклад, пытанні кантролю за ўзбраеннем і прадухілення інцыдэнтаў.

Як паведамлялася, міністр абароны Латвіі Арціс Пабрыкс адзначыў, што Латвія бачыць сваім маральным абавязкам дапамагчы Украіне перад пагрозай расейскай агрэсіі і таму дае зброю, але адпраўляць вайскоўцаў не плануе з шэрагу прычын.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках