29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дзярждэпе адказалі, ці зможа Алімпіяда стрымаць Пуціна ад магчымага ўварвання ва Украіну

3
У Дзярждэпе адказалі, ці зможа Алімпіяда стрымаць Пуціна ад магчымага ўварвання ва Украіну

Існуе рэальная рызыка ваеннага канфлікту на еўрапейскім кантыненце.

Афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпа Нэд Прайс заявіў, што ў 2008 годзе летняя Алімпіяда не стрымала Маскву ад нападу на іншую незалежную краіну, паведамляе nv.ua.

«Мы не павінны прадбачыць, што ён (Уладзімір Пуцін - рэд.) зробіць, ці чаго не будзе рабіць. Аднак ёсць просты гістарычны факт, пра які згадаў дзяржсакратар Блінкен пару дзён таму - раней Летнія Алімпійскія гульні, наколькі я памятаю, не ўтрымалі Уладзіміра Пуціна ад агрэсіі супраць іншай незалежнай краіны. Таму, я думаю, варта спытаць Уладзіміра Пуціна», - сказаў Прайс.

У 2008 годзе за тыдзень да пачатку летніх Алімпійскіх гульняў у Кітаі Расея напала на Грузію.

Раней агенцтва Bloomberg паведаміла, што кіраўнік Кітая Сі Цзіньпін мог папрасіць Пуціна не здзяйсняць маштабнае ўварванне ва Украіну падчас зімовых Алімпійскіх гульняў, якія пройдуць у КНР 4-20 лютага.

Пагроза ўварвання Расеі ва Украіну

Расея сцягвае войскі да ўкраінскіх межаў з канца кастрычніка 2021 года. Паводле апошніх выведвальных звестак Міністэрства абароны Украіны, прадстаўленых CNN 18 студзеня, Расея размясціла каля межаў Украіны больш за 127 тысяч вайскоўцаў.

Заходнія СМІ паведамлялі, што расейскае ўварванне ва Украіну можа адбыцца ў пачатку 2022 года, да гэтага прыцягнуць да 175 тысяч вайскоўцаў РФ. Сакратар Рады нацбяспекі і абароны Аляксей Данілаў заявіў, што ўлады Украіны не бачаць наўпроставай пагрозы ўварвання Расеі. Са слоў Данілава, поўнамаштабнае ўварванне фізічна немагчымае і падстаў для панікі няма.

Міністр замежных спраў Аўстрыі Аляксандр Шаленберг заявіў, што не стаў бы танцаваць з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, як гэта рабіла яго папярэдніца Карын Кнайсль.

«Як мужчына, я б не спакусіўся танцам з Пуціным, і я б гэтага не зрабіў», - адзначыў кіраўнік аўстрыйскага МЗС.

З ягоных слоў, тое, што Пуцін пагражае ўварваннем ва Украіну, азначае «прызнанне правалу» Крамля.

Шаленберг параўнаў сітуацыю са задушэннем паўстанняў у Вугоршчыне ў 1956 годзе і ў Чэхаславаччыне ў 1968 годзе тагачасным Савецкім Саюзам.

На яго думку, ствараецца ўражанне, што Пуцін хоча «павярнуць кола часу назад».

«Напраўду ён дасягае супрацьлеглага... Ён проста штурхае сваіх суседзяў на захад, у NATO і ЕЗ», - дадаў Шаленберг.

Ён адзначыў, што ніхто не можа зазірнуць у галаву Пуціну, але «пагроза, на жаль, вельмі рэальная».

Палохае тое, што «ў 2022 годзе даводзіцца лічыцца з рэальнай рызыкай ваеннага канфлікту на еўрапейскім кантыненце», заявіў Шалленберг.

У 2018 годзе тагачасная міністр замежных спраў Аўстрыі Карын Кнайсль запрасіла Пуціна на сваё вяселле, якое запомнілася іх супольным танцам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках