29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбалісты пакідаюць чэмпіянат Беларусі праз фінансавую сітуацыю

6
Футбалісты пакідаюць чэмпіянат Беларусі праз фінансавую сітуацыю

У Беларусі ўведзены ліміт па заробках.

У пачатку 2021 года з салігорскага футбольнага клуба «Шахцёр» сышлі паўабаронцы Ігар Стасевіч і галкіпер Аляксандр Гутар. Як высветлілі спартовыя журналісты, прычынай сталі фінансавыя пытанні, паведамляе euroradio.fm.

У Беларусі ўведзены ліміт у заробках у чэмпіянаце Беларусі. Абодва футбалісты адмовіліся перападпісваць кантракты на новых, паніжаных, фінансавых умовах.

Хаця ў абодвух гульцоў кантракты дзейнічаюць да канца 2022 года, 25 студзеня яны пакінулі каманду.

Паведамляецца, што заробак Стасевіча ў «Шахцёры» складаў 48 тысяч рублёў у месяц (18,5 тысячы даляраў), без улікаў бонусаў. Каб адпавядаць ліміту, ён мусіў адмовіцца ад 40 тысяч рублёў штомесяц. Для параўнання: у БАТЭ Стасевіч атрымліваў амаль 15 тысяч даляраў.

Гутар, як паведамляецца, зарабляў 52 тысячы рублёў у месяц (амаль 20 тысяч даляраў), без улікаў бонусаў.

Такім чынам, Стасевіч павінен быў адмовіцца прыкладна ад 15 тысяч даляраў у месяц, а Гутар - ад 17 тысяч.

Дарэчы, бонусы паўплывалі на тое, што канцоўку сезона Гутар правёў на лаўцы запасных. У яго кантракце прапісаны пункт, што за адпаведную колькасць хвілін, праведзеных на поле, футбалісту належыць бонус. Калі праведзены час набліжаўся да дамоўленай адзнакі, кіраўніцтва клуба негалосна загадала адправіць яго на лаву запасных.

У сезоне-2021 вышэйшай лігі Гутар згуляў 20 матчаў (1800 хвілін), у якіх прапусціў 14 галоў.

Нягледзячы на датэрміновае скасаванне абодвум футбалістам выплацяць заробак за тры тыдні студзеня плюс два месячныя заробкі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках