28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты нафты перавысілі $90

8
Кошты нафты перавысілі $90

Упершыню з 2014 года.

Кошты нафты ўпершыню з 2014 года перавысілі 90 даляраў за барэль. Экспэрты звязваюць рост чорнага золата з ростам напружанасці ў Еўропе і Блізкім Усходам.

Пра гэта паведамляе Reuters.

У сераду на таргах нафта Brent падаражэла на 1,67 даляра (1,9%) да 89,87 даляра. У моманце катыроўкі дасягалі адзнакі 90,02 даляра. Чорнае золата ўпершыню з кастрычніка 2014 года перавысіла гэты ўзровень.

Амерыканская нафта гатунку West Texas Intermediate (WTI) вырасла 1,69 даляра (2%) да 87,28 даляра.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках