20 красавiка 2024, Субота, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Я пералічу больш, каб ты мяне не чапаў»

6
«Я пералічу больш, каб ты мяне не чапаў»

Мянчук чатыры дні прыкідваўся, што паверыў «кілеру».

На мінулым тыдні onliner.by пісаў аб тым, што людзі, якія жывуць у розных мясцовасцях Беларусі, атрымліваюць у WhatsApp паведамленні з пагрозай забойства. Пасля публікацыі журналістам напісаў Віталь з Менска - ён атрымаў падобнае паведамленне на мінулым тыдні і чатыры дні рабіў выгляд, што паверыў махляру. Паглядзіце, аб чым ён дамовіўся са сваім меркаваным кілерам.

«Адразу скажу, што забіваць ці шкодзіць табе я не хачу. Галоўным застаецца жаданне дапамагчы і папярэдзіць. <...> У мяне ёсць уся інфармацыя аб заказчыку. <...> Я вельмі рызыкую, што пішу табе. Таму чакаю прапаноў наконт цаны за інфармацыю», - мы прыводзім сцісла паведамленне, якое атрымаў Віталь на мінулым тыдні. Змест паслання вы ўжо маглі ведаць, калі чыталі папярэднюю навіну.

У адрозненне ад тых, хто звяртаўся да нас раней, Віталь не стаў блакаваць ашуканца ці грубіяніць яму.

Ён прыкінуўся, што паверыў, і папрасіў у махляра аказаць паслугу - забіць заказчыка. Той пагадзіўся.

На нейкі час мянчук забыўся пра махляра з WhatsApp, і той напісаў яму ў паведамленні хатні адрас Віталя з намёкам: «Мне прыязджаць?»

- Думаю, што інфармацыю пра мяне ён узяў з сацыяльнай сеткі «УКантакце», там ён убачыў хатні адрас, па якім я даўно не жыву, - распавёў Віталь карэспандэнту Onlíner. - Я чалавек лёгкі на ўздым, і мне было цікава, як мяне будуць «разводзіць». Пасля перапіскі ў WhatsApp я прапанаваў махляру перайсці ў сакрэтны чат Telegram, каб узмацніць інтрыгу і падыграць.

Віталь напісаў махляру, што гатовы зрабіць пералічэнне, і стаў прасіць CVV-код, нібыта без CVV-кода немагчыма пералічыць грошы.

Далей Віталь пачынае рабіць выгляд, што з'явіліся праблемы з пераводам грошай: то не працуюць банкі (бо нядзеля), то ва ўсім горадзе адключаецца электрычнасць (нават метро не ездзіць). У выніку махляр усё ж атрымлівае квітанцыю, яна заслугоўвае вашай асобнай увагі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках