16 красавiка 2024, aўторак, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі асудзілі падпалкоўніка вайсковай разведкі

9
У Беларусі асудзілі падпалкоўніка вайсковай разведкі

Дзмітрыя Самсонава прысудзілі да 19 гадоў калоніі.

У Менскім гарадскім судзе да 19 гадоў калоніі асудзілі падпалкоўніка Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Міністэрства абароны Дзмітрыя Самсонава, піша «Вясна».

Суддзя Таццяна Фалькоўская судзіла мужчыну паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 356 (Здрада дзяржаве), ч. 1 арт. 375 (мэтанакіраванае выдаванне службовай таямніцы), і ч. 2 арт. 235 (адмыванне сродкаў, атрыманых злачынным шляхам).

Пра гэтую справу і самога Самсонава вядома няшмат. Да восені 2020-га Дзмітрый працаваў у Галоўным упраўленні вайсковай разведкі Мінабароны ў званні падпалкоўніка. Ён служыў у сакрэтнай частцы 15738. гэтае ўпраўленне, апроч іншага, мае доступ да матэрыялаў, атрыманых КДБ, у тым ліку праслухоўванняў. Можна меркаваць, што Самсонаў быў звязаны са злівамі размоў высокапастаўленых чыноўнікаў, якія пасля сталі вядомыя грамадскасці.

ДЗМІТРЫЙ САМСОНАЎ
Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках