25 красавiка 2024, Чацвер, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа рымскі памаліўся за мір ва Украіне

4
Папа рымскі памаліўся за мір ва Украіне

26 студзеня папа абвясціў днём малітвы за мір ва Украіне.

Папа рымскі Францішак 26 студзеня пасля сустрэчы з пілігрымамі памаліўся за мір ва Украіне. Пра гэта паведаміў партал Vatican News.

26 студзеня папа абвясціў днём малітвы за мір ва Украіне.

«А цяпер, прапаведуючы «Ойча наш», запрашаю вас памаліцца за мір ва Украіне і рабіць гэта часта ў гэты дзень: просім настойліва ў Бога, каб гэтая зямля магла ўбачыць росквіт братэрства і пераадолець раны, страхі і дзяленні... Няхай жа малітвы і заклікі, якія сёння ўзносяцца да неба, закрануць розумы і сэрцы адказныя на зямлі, каб яны зрабілі так, каб пераважыў дыялог, а дабро ўсіх стаяла вышэй за прыватныя інтарэсы. Прашу вас: няхай ніколі не будзе вайны! - сказаў ён.

Пра сітуацыю ва Украіне папа рымскі згадвае рэгулярна. Так, 25 снежня 2021 года ён заклікаў не дазваляць распаўсюджваць ва Украіне «метастазы канфлікту», а 10 студзеня 2022 года - «знайсці прымальныя і працяглыя рашэнні» для спынення вайны ва Украіне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках