24 красавiка 2024, Серада, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША перадалі РФ пісьмовы адказ на патрабаванні аб «гарантыях бяспекі»

32
ЗША перадалі РФ пісьмовы адказ на патрабаванні аб «гарантыях бяспекі»

Дакументы ў МЗС Расеі прывёз амбасадар ЗША Джон Саліван.

Амбасадар ЗША ў Расеі Джон Саліван увечары 26 студзеня прывёз у міністэрства замежных спраў РФ пісьмовы адказ Вашынгтона на патрабаванні Масквы аб «гарантыях бяспекі». Пра гэта паведаміла расейская газета "Коммерсантъ".

«РИА Новости» апублікавала відэа, дзе ўказана, што аўтамабіль Салівана прыпаркаваны ля будынка МЗС.

Паводле звестак «Коммерсанта», Саліван даставіў два дакументы: адзін - ад ЗША, другі - ад NATO.

Саліван ужо пакінуў будынак МЗС. Ён прабыў там амаль 30 хвілін і не стаў даваць каментары, калі адыходзіў, адзначыла агенцтва ТАСС.

Пазней прэс-служба МЗС РФ пацвердзіла візіт Салівана. «26 студзеня намеснік міністра замежных спраў Расеі Аляксандр Грушко прыняў амбасадара ЗША ў Маскве Джона Салівана на яго просьбу. Падчас сустрэчы кіраўнік амерыканскай дыпмісіі перадаў пісьмовы адказ адміністрацыі ЗША на раней прадстаўлены расейскім бокам праект двухбаковай дамовы аб гарантыях бяспекі», - паведамілі там.

Дакументы не апублікаваны. Аднак на сайце NATO размешчаны анонс анлайн-брыфінгу генеральнага сакратара Альянсу Енса Столтэнберга, а дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен пачне брыфінг найбліжэйшым часам.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках