28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Ціханоўскі з'ехаў у Казахстан

4
Сяргей Ціханоўскі з'ехаў у Казахстан
СЯРГЕЙ ЦІХАНОЎСКІ

Адток з чэмпіянату Беларусі ў футболе працягваецца.

Ніводны дзень не праходзіць без навін аб тым, што гульцы пакідаюць футбольны чэмпіянат Беларусі. Так, 31-гадовы футбаліст берасцейскага «Дынама» Сяргей Ціханоўскі плануе прадоўжыць кар'еру ў Казахстане. Цяпер ён знаходзіцца ў клубе «Кызыл-Жар» з Паўладару, піша «Белсат».

Яшчэ адзін гулец «Дынама» ўкраінец Сяргей Шапавал вырашыў вярнуцца на радзіму і падпісаў кантракт з клубам трэцяга дывізіёну «Перамога».

Расце беларуская футбольная дыяспара і ў Польшчы: сёння кантракт з трэцяй камандай другога польскага дывізіёну «Карона» Кельце падпісаў беларускі нападнік Яўген Шыкаўка. Да гэтага гульцом «Тэрмалікі» стаў брамнік зборнай Беларусі і берасцейскага «Руху» Павел Паўлючэнка. Адзначым, што толькі з двух берасцейскіх клубаў – «Руху» і «Дынама» – за мяжу ўжо зʼехала 16 чалавек.

Наогул жа, чэмпіянат Беларусі пакінула на сёння больш за 60 гульцоў. Пры гэтым Міністр спорту Беларусі Сяргей Кавальчук заявіў:

«Самасвядомасць у гульцоў чэмпіянату Беларусі моцна завышаная, многія ацэньваюць сваё майстэрства вышэй за сродкі, якія ім прапануюць».

І дадаў, што ў Беларусі футбалістаў ніхто не трымае.

Гульцы падпісваюць кантракты на некалькі гадоў. У Беларусі працоўныя дамовы прапісваюцца ў рублях, і футбалісты дакладна разумеюць, што можна сурʼёзна страціць у грошах. Таму ўсе імкнуцца зʼехаць, усведамляючы, што ніякага развіцця ў чэмпіянаце Беларусі не будзе. Адсюль не зʼедзеш у сурʼёзны чэмпіянат, бо за беларускім футболам ніхто не сочыць – ён ужо стаў нецікавы нават футбольным заўзятарам.

«Калі на пачатку зімы футбалісты зʼязджалі ў клубы наймацнейшых дывізіёнаў: Сігневіч – у Грэцыю, Клімовіч – у Вугоршчыну і г.д. – дык цяпер уцякаюць у клубы ніжэйшых ліг», – канстатуе наш эксперт, беларускі спартыўны журналіст.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках