29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі зарабляюць прыдворныя Лукашэнкі?

31
Колькі зарабляюць прыдворныя Лукашэнкі?

Зліў ад кіберпартызан.

У новым выпуску «Шчыра кажучы» на «Белсаце» гаворка пойдзе пра спосабы ўзбагачэння беларускіх чыноўнікаў. Што ўтрымлівае іх побач з рэжымам - і колькі каштуе іх любоў да Лукашэнкі?

Кіберпартызаны злілі заробкі беларускіх чыноўнікаў. Так, былая старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына афіцыйна атрымлівала блізу 17 тысяч даляраў за год, самая буйная сума ў 2008 годзе складала больш за 24 тысячы даляраў, або 2 тысячы даляраў за месяц. Ярмошынай належыць дом плошчай 270 квадратных метраў у Драздах.

Сама экс-старшыня Цэнтрвыбаркама прызналася ў інтэрв'ю, што купіла дом за 300 тысяч даляраў. З нашых самых прыблізных падлікаў, Ярмошынай прыйшлося б збіраць гэтыя грошы як мінімум 12 з паловай гадоў, пры гэтым цалкам адкладаючы заробак. Але яна займала сваю пасаду з 1996 года. Сама яна расказвала, што для пакупкі дома ў Драздах прадала кватэру, а таксама пазычыла грошы ў заможных сябровак.

Ігар Карпенка на пасадзе намесніка старшыні Менскага гарадскога выканаўчага камітэта зарабляў блізу $600 за месяц, а на пасадзе намесніка старшыні Пастаяннай камісіі міжнародных спраў і сувязяў - блізу $1,5 тысячы. Дзейны міністр спорту Сяргей Кавальчук у 2019 годзе штомесяц атрымліваў больш за $1 тысячу даляраў.

Адная з самых набліжаных да Лукашэнкі асоб - ягоная прэс-сакратарка Наталля Эйсмант. Яе заробак - больш за $2 тысячы за месяц.

Экс-старшыня Парку высокіх тэхналогій Валерый Цапкала, госць праграмы, распавядае пра «рэзервовы фонд узурпатара»:

«Магчыма, такім давераным асобам яшчэ і ёсць нейкая дадатковая каса, з якой яны атрымліваюць грошы. Гэтая каса называецца «рэзервовы фонд прэзідэнта». Туды дзяржпрадпрыемствы дастаўляюць увесь прыбытак, што яны маюць ад нафты, гандлю нафтай, гандлю драўнінай, калійнымі ўгнаеннямі. Гэта значыць, гэта паступае ў яго фонд […]».

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках