29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірландскія рыбакі плануюць мірна зрываць расейскія вайсковыя вучэнні

7
Ірландскія рыбакі плануюць мірна зрываць расейскія вайсковыя вучэнні

Яны заявілі, што гэта будзе «мірны пратэст».

Галоўны выканаўчы дырэктар аб'яднання рыбакоў поўдня і захаду Ірландыі заявіў, што частка чальцоў арганізацыі плануюць мірна перашкаджаць Расеі праводзіць вайсковыя вучэнні ў водах ля берагоў Ірландыі, якія плануюцца ў наступным месяцы.

Як піша "Еўрапейская праўда", пра гэта паведамляе ірландскі вяшчальнік RTE.

Патрык Мэрфі адзначыў, што гэта зона вельмі важная для рыбакоў, і яны хочуць захаваць там біяразнастайнасць.

У той жа час амбасадар Расеі Юрый Філатаў заявіў, што праблема вакол расейскіх вучэнняў "вельмі перабольшана" і яны "не нясуць ніякай пагрозы для Ірландыі ці кагосьці яшчэ".

У асацыяцыі рыбакоў паведамілі, што мелі ўжо дзве размовы з пасольствам РФ у Дубліне. Іх паспрабавалі пераканаць, што адпраўляць у зону запланаваных вучэнняў рыбалоўныя судны і перашкаджаць было б "безразважна".

Мэрфі сказаў, што прадстаўніка пасольства запэўнілі, што ніхто не збіраецца адпраўляць рыбалоўныя судны непасрэдна да караблёў расейскага флоту, але "мы далі ім зразумець, што працягнем лоўлю рыбы ў тых месцах, дзе і заўсёды, а калі гэта неяк паўплывае на іх вучэнні. - мы будзем уважаць гэта за мірны пратэст".

У другой размове прадстаўнік пасольства сказаў, што ўраду Ірландыі адправяць паведамленне аб будучых вучэннях, і ўрад абавязаны паклапаціцца аб тым, каб ірландскія рыбалоўныя караблі выйшлі з названай зоны.

У асацыяцыі заявілі, што абураныя гэтым, бо гэта іх воды, і яны маюць поўнае права рыбачыць там.

"Уявіце, калі б расейцы падалі заяўку, каб пайсці пастраляць з артылерыі на тэрыторыі Ірландыі на сушы, як бы гэта ўспрынялі? І для рыбакоў гэта так жа. Гэта наша тэрыторыя, гэта наша "ферма", мы тут зарабляем. Чаму хтосьці можа прыйсці ў нашы воды з такой мэтай, калі гэта паўплывае на нашу дзейнасць і біяразнастайнасць?", - заявіў Патрык Мэрфі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках